14 траўня 2024, aўторак, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За канфіскацыю тэхнікі з Калінінграда прыйдзецца заплаціць

31
За канфіскацыю тэхнікі з Калінінграда прыйдзецца заплаціць

Выдача Менску расейскіх крэдытаў будзе магчымая пасля кампенсацыі калінінградскім вытворцам страт, якія яны панеслі праз беларускіх мытнікаў.

Пра гэта заявіў губернатар Калінінградскай вобласці Мікалай Цуканаў на сустрэчы з ветэранамі, піша klops.ru.

"Я прэзідэнту пра гэта дакладваў. Прыязджалі спецыяльныя службы, правяралі рэзідэнтаў АЭЗ. Даклалі прэзідэнту, што сапраўды гэта ўсё (бытавая тэхніка) вырабленая ў Калінінградзе. Тады як беларускі бок сцвярджаў, што гэта - кітайскі контрафакт. Па-мойму, пазаўчора ўжо віцэ-прэм'ер з даручэння прэм'ера Дзмітрыя Анатольевіча Мядзведзева сказаў, што пытанне аб атрыманні крэдытаў Беларуссю будзе ўвязанае з кампенсацыяй страт калінінградскім вытворцам", - распавёў Цуканаў.

Паводле слоў губернатара, калінінградскія бізнэсоўцы ў выніку дзеянняў беларускай мытні панеслі страты на суму каля 250 млн рублёў. Праз гэта два калінінградскія прадпрыемствы ўжо заявілі аб будучых скарачэннях вытворчасці.

Нагадаем, беларуская мытня затрымала фуры з тэхнікай калінінградскага прадпрыемства "Телебалт", якую везлі на продаж у Маскву. Усяго было спынена 38 грузавікоў, 8 з іх крыху пазней усё ж такі выпусцілі ў Расею. Астатнюю канфіскаваную тэхніку беларускі бок не вярнуў уладальнікам.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках