19 траўня 2024, Нядзеля, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БГК падпісаў кантракты з двума замежнікамі

БГК падпісаў кантракты з двума замежнікамі

Латыш Дайніс Крыштопанс і гішпанец Аляксандр Цюменцаў падпісалі двухгадовыя кантракты з БГК імя Мяшкова.

Да чэмпіёна Беларусі легіянеры далучацца летам гэтага года, паведамляе БелаПАН.

Дайніс Крыштопанс - адзін з самых высокіх гандбалістаў Еўропы, рост 24-гадовага правага паўсярэдняга нацыянальнай каманды Латвіі 215 сантыметраў. Прафесійную кар'еру пачаў у гандбольным клубе роднага горада "Латголса". З 2009 да 2015 года выступаў за прэшаўскі "Татран", з якім пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Славаччыны і столькі ж здабываў Кубак краіны. У сезонах 2011/2012 і 2013/2014 з "Татранам" выступаў у "фінале чатырох" SEHA-лігі. З лютага гэтага года выступае ў Катары.

31 гадовы разыгрываючы Аляксандр Цюменцаў - сын знакамітага савецкага гандбаліста Андрэя Цюменцава, які ў складзе нацыянальнай каманды СССР перамог на Алімпіядзе 1988 у Сеуле. Разам з бацькамі Аляксандр у сямігадовым узросце пераехаў у Гішпанію, дзе прыняў грамадзянства гэтай краіны.

Аляксандр Цюменцаў выступаў за гішпанскія клубы "Бідасоа", "Альмера" і "Лагроньё". З апошнім у 2014 здабыў тытул віцэ-чэмпіёна Гішпаніі. У гэтым сезоне выступае за польскі клуб "Вісла" (Плоцк). З гэтай камандай дайшоў да 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, дзе па суме двух матчаў саступіў македонскаму "Вардару". Правёў у Лізе чэмпіёнаў 2014/2015 12 паядынкаў, закінуў 34 мячы.

Нядаўна ў інтэрв'ю газеце "Прессбол" адзін са стваральнікаў БГК Аляксандр Мяшкоў заявіў, што новых легіянераў у каманду возьмуць "толькі на замену ранейшым". Такім чынам, падпісанне кантрактаў з Крыштопансам і Цюменцавым прымушае задумацца пра свой лёс выступоўцаў на гэтых пазіцыях аўстрыйца Янка Божавіча і славенца Давіда Шпілера.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках