27 красавiка 2024, Субота, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбытак аўтахолдынгу «Атлант-М» абрынуўся на чвэрць

7
Прыбытак аўтахолдынгу «Атлант-М» абрынуўся на чвэрць

Прыбытак міжнароднага аўтамабільнага холдынгу ў 2014 годзе склаў $770 млн.

Ён скараціўся на 24% да ўзроўню 2013 года, а валавы даход склаў $126 млн, што менш за леташні на 16%. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар «Атлант-М» Ілля Прохараў, паведамляе АФН.

«Эканамічная сітуацыя і дэвальвацыя нацыянальных валют прывяла да зніжэння продажаў аўтамабіляў і падзення прыбытку на ўсіх трох рынках», - канстатаваў ён.

Прохараў паведаміў, што ўпершыню за ўсю гісторыю рынак новых легкавых аўтамабіляў дасягнуў планкі ў 50 тысяч адзінак, паказаўшы рост у 60% у параўнанні з папярэднім годам.

«Аднак афіцыйныя дылеры ў Беларусі прадалі 28,3 тысячы, а астатнія 21 900 былі ўвезеныя грамадзянамі Беларусі з тэрыторыі РФ», - сказаў ён.

Падзенне продажаў «Атлант-М» на беларускім рынку склала 7%, у Расеі - 24%, ва Украіне - 53%

Прохараў адзначыў, што падзенне продажаў на расейскім рынку ў 2014 годзе магло б быць яшчэ больш глыбокім, але сітуацыю выцягнуў чацвёрты квартал, калі праз імклівую дэвальвацыю расейскага рубля грамадзяне краін Мытнага саюза абумовілі імклівы рост продажаў амаль ва ўсіх дылераў РФ.

Паводле яго слоў, у гэтым годзе мясцовы рынак будзе знаходзіцца пад уплывам такіх фактараў, як стагнацыя эканомікі, імавернасць яшчэ адной дэвальвацыі нацвалюты, вялікі аб'ём шэрага імпарту разам з адміністрацыйнымі бязладзіцамі аўтадылераў (ПДВ, утыльзбор). Негатыў збольшага будзе кампенсаваны ростам патрэбы абнаўлення аўтапарка.

Прохараў паведаміў, што холдынг паводле вынікаў гэтага года прагназуе падзенне беларускага рынку на 10% у параўнанні з 2014 годам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках