4 траўня 2024, Субота, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы патрабуюць адклікаць з Менска пасла Ежаля

4

Пытанне аб адклiканнi з Беларусі Міхаіла Ежаля падымаецца ўжо цягам года.

Пра гэта піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» дэпутат Вярхоўнай Рады Дзмітрый Тымчук.

«Скажу, паклаўшы руку на сэрца: я глыбока паважаю нашых дыпламатаў і вельмі высока цаню тое, што рабілі і робяць для Украіны супрацоўнікі нашага МЗС. Але сітуацыя, якая склалася на сёння з экс-міністрам абароны часоў Януковіча, а цяпер паслом Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Міхаілам Ежалям, мяне шчыра здзівіла. Не ведаю, плакаць ці смяяцца.

Сутнасць у наступным. Яшчэ год таму нас, групу ІС, вельмі абураў той факт, што першы «стратэг» Януковіча, які ад душы прыклаў руку да развалу войска ў 2010 годзе ў краіне, дзе перамог Майдан, выдатна сябе адчувае ў ролі пасла Украіны ў Беларусі. Нашы крыніцы ў МЗС тады супакоілі: маўляў, выгнанне Ежаля з дыпламатаў - пытанне некалькіх тыдняў», - піша ён.

Дэпутат адзначае, што за год сітуацыя не змянілася і амбасадара з Менска дагэтуль не адклікалі.

«І вось у пачатку сакавіка я накіраваў дэпутацкі запыт з нагоды спадара Ежаля на імя Генпракурора і кіраўніка МЗС. Запыт быў агучаны ў Вярхоўнай Радзе 6 сакавіка. Так здарылася, што праз два тыдні, 20 сакавіка, пытанне аб адклiканнi і звальненні Ежаля ў Радзе падняў народны дэпутат Ігар Гузь. На што першая намесніца міністра замежных спраў Наталля Галібарэнка, не міргнуўшы вокам, адказала, што (цытата) «з боку Міністэрства замежных спраў была ўнесеная адпаведная прапанова адклікання дзейнага амбасадара Ежаля з гэтай пасады».

Уласна, пасля гэтага адказу сп-ні Галібарэнка асабіста мяне адказ МЗС на мой запыт цікавіў толькі ў адным аспекце: а менавіта - МЗС падаў прапанову на водгук Ежаля да майго запыту, або пасля. З нагоды падстаў для адклікання Ежаля пытанняў нібыта не ўзнікала: гэты спадар знаходзіцца пад следствам, і менавіта за развал войска ў часы Януковіча», - адзначае Зміцер Тымчук.

7 красавік дэпутат атрымаў афіцыйны адказ з Міністэрства замежных спраў Украіны. Дакумент, які быў датаваны яшчэ 27 сакавіка, як піша Тымчук, збянтэжыў яго.

«У сваім запыце я задаў кіраўніцтву МЗС пытанні:

1. Ці падрыхтавана МЗС паперы на звальненне Ежаля з пасады пасла?

2. Калі так, то на якім этапе разгляду знаходзіцца гэтае пытанне?

3. Калі не, то калі плануецца падрыхтаваць іх?

4. Калі адкліканне не плануецца, дык якімі меркаваннямі кіруецца МЗС, і ці мяркуе ягонае кіраўніцтва, што амбасадарамі Украіны могуць быць грамадзяне, што дыскрэдытавалі сябе?

5. Ці вылучаюцца бюджэтныя сродкі на камандзіроўкі Ежаля ў Кіеў для правядзення следчых дзеянняў паводле крымінальных спраў, у якіх ён фігуруе? Калі так, то ў які перыяд і якой сумаю?

На што МЗС адказвае: маўляў, так і так, у нас як раз «праводзіцца ўсебаковы аналіз дзейнасці замежных дыпламатычных устаноў Украіны, які ўключае як фінансавыя, так і кадравыя і юрыдычныя аспекты ў кантэксце выканання Закона Украіны «Аб ачышчэнні ўлады». Ну а потым усе гэтыя звесткі, як толькі будуць сабраныя (праз год, пяць, дзесяць - усё роўна, галоўнае, каб аналіз быў «усебаковым»), будуць пакладзеныя ў аснову нейкіх «комплексных прапаноў» на імя Прэзідэнта. Што цікава, непасрэдна пра спадара Ежаля - ні слова. Разумей як ведаеш. Я пытаюся канкрэтна пра Ежаля, мне адказваюць пра «планов громадьё»

У мяне ёсць некалькі варыянтаў, як пракаментаваць адказ МЗС. Але ўсе гэтыя варыянты складаюцца выключна з непрыстойных выразаў. А ў вас, сябры, ёсць разуменне, што адбываецца, і як класіфікаваць дзеянні (дакладней - бяздзейнасць) МЗС? З якой радасці там гэтак адкрыта «страхуюць» прыслугачоў Януковіча, што ад душы нагадзілі Украіне?»- піша дэпутат.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках