5 траўня 2024, Нядзеля, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зазывае кітайскія банкі ў Беларусь

10
Лукашэнка зазывае кітайскія банкі ў Беларусь

Дыктатар выказаў зацікаўленасць у прыходзе кітайскіх банкаў у Беларусь.

Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван І, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Вітаючы госця, ён падкрэсліў: «Мы чакалі вашага прыезду. У нас ёсць пра што пагаварыць напярэдадні двух важных падзей - візіту ў Менск сябра Беларусі Старшыні КНР Сі Цзіньпіна і святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі».

Закранаючы тэму гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, кіраўнік дзяржавы ацаніў яго як вельмі інтэнсіўнае. Пра гэта сведчаць і лічбы: у 2014 годзе аб'ём гандлю таварамі і паслугамі Беларусі і Кітая перавысіў $4 млрд. Разам з тым Лукашэнка заўважыў, што ёсць невялікая праблема - адмоўнае сальда. «Мы абмяркуем гэтае пытанне і, думаю, цалкам зможам справіцца з гэтай праблемай», - сказаў ён.

Ён таксама адзначыў, што Беларусь асвоіла блізу $5,5 млрд кітайскіх крэдытаў. Рэалізуецца блізу 20 праграм з дапамогай кітайскага крэдытавання. «Мы вам за гэта ўдзячныя», - падкрэсліў Лукашэнка. «Ад крэдытаў мы пераходзім да прамога інвеставання», - дадаў ён. З ягоных слоў, ажыццяўленне праекта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку будзе гэтаму спрыяць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках