2 траўня 2024, Чацвер, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Някляеў заявіў аб выхадзе з апазіцыйных структур

48

Лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў заявіў аб выхадзе з апазіцыйных структур.

«Двухгадовыя перамовы беларускай апазіцыі аб вылучэнні адзінага кандыдата і вызначэнні супольнай праграмы на прэзідэнцкія выбары 2015 скончыліся безвынікова, - гаворыцца ў заяве Някляева. - У сувязі з гэтым заяўляю аб сваім выхадзе з апазіцыйных структур, у тым ліку з грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», актывістам якой я назаўжды ўдзячны за працу і падтрымку. Незалежнасць і дэмакратычная будучыня Беларусі застаюцца для мяне найважнейшай каштоўнасцю. Дзеля гэтага я буду працаваць і далей».

Паводле звестак БелаПАН, аб выхадзе з апазіцыйнай кааліцыі (у якую ўваходзяць «Гавары праўду», Партыя БНФ, рух «За свабоду», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Аб'яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя левых «Справядлівы свет») Уладзімір Някляеў заявіў таксама сёння на паседжанні «сямёркі», дзе безвынікова абмяркоўвалася пытанне аб скліканні Кангрэсу дэмакратычных сілаў і вылучэнні на ім адзінага кандыдата ў прэзідэнты.

Уладзімір Някляеў быў адным з найбольш імаверных прэтэндэнтаў на вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2015 года.

7 красавіка рэспубліканская рада «Гавары праўду» прыняла пастанову вылучаць кандыдатам у прэзідэнты актывістку Таццяну Караткевіч.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках