14 траўня 2024, aўторак, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да канца года Apple выдасць тры новыя мадэлі iPhone

2
Да канца года Apple выдасць тры новыя мадэлі iPhone

Паводле звестак крыніц, гаворка ідзе пра смартфоны iPhone 6s і iPhone 6s Plus.

У другой палове гэтага года кампанія Apple плануе выдаць адразу тры новыя мадэлі смартфона iPhone, паведамляе выданне DigiTimes са спасылкай на крыніцы ў галіне.

Паводле звестак крыніц, гаворка ідзе пра смартфоны iPhone 6s і iPhone 6s Plus, якія будуць з’яўляцца абноўленымі версіямі апошняга пакалення прылад Apple, а таксама пра смартфон з экранам дыяганаллю 4 цалі. Гэтая мадэль, як мяркуецца, будзе называцца iPhone 6c, піша NEWSru.com.

Паведамляецца, што ўсе тры новыя мадэлі смартфонаў будуць абсалёўвацца LTPS-экранамі. Пастаўкі дысплэяў для iPhone 6s Plus і iPhone 6c будуць ажыццяўляць кампаніі Japan Display, Sharp і LG Display, у той час як вырабам дысплэяў для iPhone 6s зоймуцца Japan Display і LG.

Акрамя таго, усе смартфоны атрымаюць ахоўнае шкло Gorilla Glass, а прылады лінейкі 6s будуць працаваць пад кіраваннем працэсараў А9 (iPhone 6c атрымае чып A8). Таксама чакаецца, што смартфоны будуць падтрымліваць тэхналогію NFC.

Выданне сцвярджае, што зборку iPhone 6c давераць кампаніі Wistron, а iPhone 6s і 6s Plus будуць збіраць на прадпрыемствах Foxconn і Pegatron.

Раней крыніцы паведамлялі, што абноўленыя версіі смартфонаў iPhone шостага пакалення атрымаюць аперацыйную памяць аб'ёмам 2 Гб, а таксама будуць падтрымліваць тэхналогію Force Touch, дзякуючы якой дотыкавы дысплэй па-рознаму рэагуе на дакрананне залежна ад моцы націску. Гэтая тэхналогія ўжо была рэалізаваная Apple у смарт-гадзінніку Watch.

Адзначым, што гэтая інфармацыя стасуецца з прагнозам аналітыка Цімаці Аркуры, што працуе ў кампаніі Cowen & Co, які ў снежні летась прадказаў з'яўленне мадэлі iPhone 6 з паменшанай дыяганаллю экрана.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках