15 траўня 2024, Серада, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: Агрэсію РФ ва Украіне не бачаць толькі сляпыя

1
Браніслаў Камароўскі: Агрэсію РФ ва Украіне не бачаць толькі сляпыя

Польскі прэзідэнт Браніслаў Камароўскі, выступаючы ў парламенце Украіны, заявіў, што ў Еўропе прызнаюць межы Украіны толькі ў межах 1991 года.

Толькі сляпы не бачыць танкаў расейскага агрэсара на тэрыторыі Украіны. У гэтым упэўнены прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, як ён заявіў у сваім выступе ва ўкраінскім парламенце, паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ.

«Немагчыма не бачыць, што ва Украіне войскі, танкі, БТРы, зенітныя ўстаноўкі агрэсара. Гэтага не бачаць толькі сляпыя», - сказаў ён.

Ён таксама падкрэсліў, што на ўсходзе Украіна абараняе не толькі сваю тэрытарыяльную цэласнасць, але і ўсю Еўропу ад вяртання імперскага мінулага. «Свет будзе ў бяспецы тады, калі ў бяспецы будзе Украіна», - падкрэсліў Камароўскі.

Прэзідэнт Польшчы таксама адзначыў, што Рэвалюцыяй Годнасці Украіна давяла, што гатовая адстойваць свой еўрапейскі выбар, і ніхто не можа абмяжоўваць гэтага права незалежнай краіны. Пры гэтым, з яго слоў, Еўропа павінна падтрымліваць Украіну палітычна, эканамічна, а таксама ў сферы бяспекі.

Акрамя гэтага, падкрэсліў Камароўскі, у Еўропе спадзяюцца на рэалізацыю Менскіх дамоўленасцей для забеспячэння міру і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Ён заявіў, што ў Еўропе прызнаюць межы Украіны ў межах 1991 года, і якое-небудзь змяненне гэтых межаў сілай ніколі не будзе ўспрынятае і падтрыманае.

На выступе Браніслава Камароўскага у Вярхоўнай Радзе прысутнічаў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк і ўвесь склад Кабінета міністраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках