16 траўня 2024, Чацвер, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое абвінавачаных у справе Нямцова абскардзілі арышт

Двое абвінавачаных у справе Нямцова абскардзілі арышт

Двое абвінавачаных у забойстве апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова - Хамзат Бахаеў і Шадзід Губашаў - абскардзілі свой арышт.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на адвакатаў.

«Я прашу прызнаць абраную меру стрымання незаконнай і неабгрунтаванай, у сувязі з чым прашу яе скасаваць і вызваліць Хамзата Бахаева з-пад варты», - сказаў адвакат Заурбэк Садаханаў. Адвакат Шадзіда Губашава распавёў, што просіць абраць яго падабароннаму любую меру стрымання, не звязаную з пазбаўленнем волі.

6 красавіка Басманны суд Масквы паўторна арыштаваў Бахаева і Губашава, бо пры першым абранні меры стрымання былі дапушчаныя працэсуальныя парушэнні.

Усяго ў рамках крымінальнай справы пад арыштам знаходзяцца пяць чалавек. Арышт дваіх абвінавачаных - Заура Дадаева і Анзора Губашава - Масгарсуд ужо прызнаў законным.

Барыса Нямцова застрэлілі ў цэнтры Масквы 27 лютага. На месцы забойства на Вялікім Маскварэцкім мосце быў арганізаваны стыхійны мемарыял, які ў чацвер раніцай перанеслі камунальныя службы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках