16 траўня 2024, Чацвер, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраву ўручылі шостую ўзнагароду за месяц

30
Кадыраву ўручылі шостую ўзнагароду за месяц

Гэтым разам кіраўнік Чачні атрымаў ганаровы знак "За заслугі ў арганізацыі выбараў" на тэрыторыі рэспублікі.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Уладзімір Чураў уручыў кіраўніку Чачні Ганаровы знак "За заслугі ў арганізацыі выбараў", паведамілі сёння ў прэс-службе кіраўніка Чачэнскай рэспублікі.

Як паведаміў Рамзан Кадыраў, напярэдадні ў яго адбылася сустрэча з Чуравым. Паводле ягоных слоў, старшыня ЦВК Расеі “выказаў падзяку за дапамогу і падтрымку ў правядзенні выбарчых кампаній", піша Росбалт.

"Ён падкрэсліў, што галасаванне ў Чачні заўсёды адрозніваецца строгім захаваннем закона, празрыстасцю і дэмакратычнасцю. Старшыня ЦВК РФ таксама сказаў, што многім заходнім краінам ёсць чаму павучыцца ў Чачні ў пытаннях арганізацыі і правядзення выбараў", - запэўніў Кадыраў.

Са слоў Кадырава, ганаровы знак ён атрымаў "за значны ўклад у развіццё выбарчай сістэмы Расеі".

Варта нагадаць, гэта ўжо шостая ўзнагарода Кадырава за апошні месяц. Раней кіраўнік Чачні атрымаў ордэн Пашаны, гадзіннік, што стаяў на стале Пуціна, крымскі ордэн "За вернасць абавязку", імянны пісталет ад кіраўніка ФСВП і вышэйшую мусульманскую ўзнагароду - ордэн Пашаны "Аль-Фахр". Акрамя таго, у канцы сакавіка ён паведаміў аб атрыманні і шостага дана ў тэквандо.

Фота: ria.ru

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках