3 траўня 2024, Пятніца, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Някляеў зразумеў, што яго выкарысталі

25
Станіслаў Шушкевіч: Някляеў зразумеў, што яго выкарысталі

Удзельнічаць у «выбарах» могуць толькі несвядомыя палітыкі.

Экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч пракаментаваў «Радыё Рацыя» выхад Уладзіміра Някляева з апазіцыйных структур.

- Перш за ўсё я вельмі рады, што Някляеў нарэшце зразумеў, хто выкарыстаў яго вядомасць і яго талент у сваіх дробных карыслівых мэтах. Куды толькі яго не ўключалі! Збіраліся ўсякія групоўкі, якім патрэбен быў вядомы чалавек. І знайшлі такога - наіўнага Уладзіміра Някляева. Дарэчы, у мяне з ім на гэты конт не аднойчы была размова, але цяпер мяркую, што Някляеў здзейсніў мужны ўчынак. Ён сказаў: я дзейнічаю самастойна, і не трэба мне вашай падтрымкі, і не трэба, каб вы мяне ўважалі за лідара. Я так разумею яго словы...

- Адной з прычын сыходу з палітыкі Някляеў назваў няздольнасць апазіцыі дамовіцца наконт адзінага кандыдата.

- Удзельнічаць у «выбарах», якія не маюць ніводнага шанцу быць выбарамі, могуць толькі несвядомыя палітыкі. А такіх у нас - маса. Яны будуць рабіць усё, што хочаце, але не могуць катэгарычна сказаць: «Мы не будзем гуляць у гульні ўлады». Мне здаецца, што Някляеў даў добры штуршок у гэтым кірунку, таму што ў іх няма іншай прыстойнай фігуры, на якую можна было б рабіць стаўку. Ён іх пазбавіў свайго імя, і я Някляева з гэтым проста віншую! Карэктны, спакойны і годны ўчынак. Так павінны дзейнічаць людзі, якія ўсвядомілі, што такое палітыка і што трэба рабіць у гэтых агідных умовах, у якіх мы знаходзімся. Сёння ў апазіцыі няма на каго рабіць стаўку, хай думаюць, як дзейнічаць інакш. Бо ўсе гэтыя вялікія аб'яднанні зробленыя толькі для таго, каб атрымаць адчувальную падтрымку ад кагосьці.

- Як увогуле вы ацэньваеце дзейнасць Уладзіміра Някляева, як палітыка?

- Вельмі няпроста ацэньваю. Паўтаруся, Някляеў служыў шчытом для не найлепшых сіл з не найлепшымі перакананнямі, у якіх быў уласны інтарэс. І сказаць яму прама «Валодзя, цябе выкарыстоўваюць» было б не зусім зручна. Някляеў пазнавата, але сам зразумеў гэта.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках