3 траўня 2024, Пятніца, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі канфіскавалі ў магілёўскага прадпрымальніка 82 ровары

19

Агульная сума канфіскаваных вырабаў склала Br181 млн.

Як паведаміў «Интерфакс» прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Беларусі Магілёўскай вобласці, парушэнне парадку рэалізацыі ровараў, аксесуараў, запчастак, інструментаў і экіпіроўкі высветлілі падчас сумеснай праверкі індывідуальнага прадпрымальніка з Магілёва падаткавікі з інспекцый МПЗ Магілёўскай вобласці, Мсціслаўскага раёну і праваахоўнікі.

«У двух гандлёвых аб'ектах прадпрымальніка на Магілёўскім (Быхаўскім) і Прывакзальным рынках горада адсутнічалі дакументы, якія пацвярджаюць легальнасць набыцця (паступлення) гэтых тавараў, іх адпусканне ў рэалізацыю», - адзначылі ў прэс-службе.

У адным гандлёвым пункце, як паказаў кантрольны закуп, прымаліся грошы без выкарыстання касавага апарата, у другім - адсутнічаў плацежны тэрмінал для разлікаў банкаўскімі карткамі.

У выніку праверак з абароту ІП канфіскаваныя 264 адзінкі тавару. Матэрыялы накіраваныя ў суд. «За ўстаноўленыя правапарушэнні магілёўскага прадпрымальніка, 1976 года нараджэння, чакаюць значныя штрафы з канфіскацыяй тавараў або без канфіскацыі», - канстатавалі падаткавікі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках