10 траўня 2024, Пятніца, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі Расеі і баевікі прадаўжаюць парушаць Менскія пагадненні

Войскі Расеі і баевікі прадаўжаюць парушаць Менскія пагадненні
ФОТА: ЛІГАБІЗНЕСІНФОРМ

Масква не спыняе выкарыстоўваць забароненую зброю ў Данбасе.

Камбінаваныя войскі РФ і найміты прадаўжаюць абстрэльваць пазіцыі ўкраінскіх войскаў з мінамётаў калібра 120 міліметраў і артылерыі калібра 122 міліметра, забароненых пагадненнямі. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр антытэрарыстычнай аперацыі, піша "Лiга.нет".

Паведамляецца, што з 18:00 гадзін да паўночы 30 красавіка расейска-тэрарыстычныя войскі 21 раз парушылі рэжым спынення агню. Злачынцы абстралялі пазіцыі ўкраінскіх войскаў з мінамётаў калібра 120 міліметраў і артылерыі калібра 122 міліметра, што "з'яўляецца грубым парушэннем Менскіх дамоўленасцей".

На Данетчыне пазіцыі сіл АТА паблізу Аўдзееўкі абстралялі артылерыяй калібра 122 міліметра. У гэтым жа раёне праціўнік ужываў мінамёт калібра 120 міліметраў, буйнакаліберныя кулямёты і стралковую зброю.

Акрамя таго, злачынцы пяць разоў абстралялі апорны пункт сіл АТА непадалёк Пясок - з 120 і 82-міліметровых мінамётаў, аўтаматычных гранатамётаў, снайперскай і стралковай зброі.

Таксама ад мінамётных абстрэлаў пацярпелі пазіцыі сіл АТА паблізу населеных пунктаў Вадзяное і Наўгародскае.

На Луганшчыне бандфармаванні абстралялі з буйнакаліберных кулямётаў і аўтаматычных гранатамётаў апорныя пункты недалёка ад Шчасця і сяла Сізае.

Таксама ў названы перыяд украінскія падраздзяленні зафіксавалі ў Данецку і Луганску два беспілотнікі праціўніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках