14 траўня 2024, aўторак, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Высокі суд Лондана апублікаваў дасье паплечніка Пуціна

3
Высокі суд Лондана апублікаваў дасье паплечніка Пуціна
Аляксандр Літвіненка

Высокі суд Лондана апублікаваў матэрыялы справы аб забойстве былога супрацоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненкі.

Сярод іх - дасье на Віктара Іванова, цяпер кіраўніка ФСКН і, як мяркуецца, аднаго з найбліжэйшых паплечнікаў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, паведамляе расейская служба BBC.

Канфідэнцыйнае дасье было складзенае былым палкоўнікам КДБ Юрыем Швецам у верасні 2006 года паводле замовы Аляксандра Літвіненкі для брытанскай кампаніі Titon.

Паводле паказанняў былога кіраўніка Titon Дзіна Эццю, дадзеных падчас адкрытага дазнання ў Высокім судзе Лондана ў лютым гэтага года, гэта дасье магло стаць прычынай забойства Літвіненкі, бо праз выкладзеную ў ім кампраметуючую Іванова інфармацыі быў сарваны лабіяваны ім шматмільярдны ўрадавы кантракт.

У дасье сцвярджаецца, што Віктар Іваноў цесна супрацоўнічаў з лідарам так званай "Тамбоўскай арганізаванай злачыннай групоўкі" Уладзімірам Кумарынам, дапамог яму ўзяць кантроль над пецярбургскім марскім портам, праз які затым адбывалася кантрабанда наркотыкаў з Калумбіі ў Еўропу.

Аўтар дасье мяркуе, што супрацоўніцтва Віктара Іванова з "Тамбоўскай АЗГ" цалкам кантралявалася цяперашнім прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуцінам.

У канцы дасье прыводзіцца адназначная рэкамендацыя для замежных бізнэсоўцаў не мець справы з Віктарам Івановым.

Сам Іваноў раней, пасля з'яўлення гэтага дасье ў лонданскім судзе, называў гэтую інфармацыю паклёпніцкай, угледзеўшы ў ёй атаку на прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

"Праглядаюць і заказчыкі - прадстаўнікі заходніх палітычных элітаў і іх спецслужбы. А тут ужо не да элементарнай прыстойнасці і не да справядлівага правасуддзя", - казаў раней Віктар Іваноў.

Аляксандр Літвіненка быў атручаны радыеактыўным палоніем і памёр ад прамянёвай хваробы 23 лістапада 2006 года. Брытанская паліцыя падазрае ў яго забойстве двух расейскіх грамадзян - былога супрацоўніка ФСБ, а цяпер дэпутата Дзярждумы Андрэя Лугавога і прадпрымальніка Дзмітрыя Коўтуна. Абодва поўнасцю адмаўляюць сваю віну.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках