14 траўня 2024, aўторак, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель у Маскве: анэксія Крыму злачынная, Менскія пагадненні парушаюцца

9
Мэркель у Маскве: анэксія Крыму злачынная, Менскія пагадненні парушаюцца
ФОТА: REUTERS

Канцлерка Нямеччыны надзвычайна рэзкай раскрытыкавала анэксію Крыма Расеяй.

Выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Маскве, Ангела Мэркель, якая стаяла побач з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, сказала, што дзеянні Масквы адкінулі назад стасункі паміж Расеяй і Захадам, паведамляе расейская служба ВВС.

"Злачынная анэксія Крыма, якая парушае міжнароднае права, і ўзброены канфлікт на ўсходзе Украіны сур'ёзна падарвалі нашыя стасункі", - сказала канцлерка.

Яна дадала, што гісторыя вучыць нас развязваць канфлікты, наколькі б сур'ёзнымі яны ні былі, мірным шляхам, з дапамогай дыялогу.

Паводле ейных слоў, апошнія перамовы ў Менску былі "вельмі жорсткімі", але іх выкананне пакуль гамуецца, піша "Украінская праўда".

Мэркель заявіла, што АБСЕ дае досыць выразнае ўяўленне таго, што адбываецца на Данбасе, і пасля справаздач назіральнікаў застаецца шмат пытанняў да сепаратыстаў.

"Мы чакалі, што пасля Менска наступіць замірэнне на пэўны час. Але баі доўжыліся каля Дэбальцава, якое сепаратысты затым занялі. Няма поўнага спынення агню і цяпер, - заявіла Мэркель. - Нельга сказаць, што адзін бок на 100% выконвае дамоўленасці , а іншы зусім не выконвае. Але ў нас шмат інфармацыі, што з боку сепаратыстаў шмат парушэнняў замірэння".

Яна паказала на блакаванне ўкраінскай гуманітарнай дапамогі і гамаванне абмену палоннымі.

"Абмен палоннымі дагэтуль не закончыўся. Украіна сцвярджае, што з яе боку яшчэ шмат палонных", - заявіла Мэркель.

Пуцін з гэтай нагоды сказаў, што "прэтэнзіі ёсць з абодвух бакоў". "Але згодны са словамі спадарыні канцлеркі, штова Украіны няма іншага шляху, як з дапамогай інструментаў АБСЕ дабівацца выканання ўсіх Менскіх дамоўленасцей", - заявіў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках