29 красавiка 2024, панядзелак, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя можа прадаць пабудаваныя для РФ «Містралі» Кітаю

6
Францыя можа прадаць пабудаваныя для РФ «Містралі» Кітаю
Фота: AFP

Пекін разглядае магчымасць продажу пабудаваных для Расеі «Містраляў» іншым краінам.

Францыя можа прадаць Кітаю пабудаваныя для Расеі верталётаносцы тыпу «Містраль». Гэта можа адбыцца падчас наведвання 9-15 траўня групай караблёў Вайскова-марскога флоту Францыі порта Шанхая. Пра гэта паведамляе «Новое время» са спасылкай на Want China Times і кітайскае выданне Duowei News.

У афіцыйным мікраблогу Вайскова-марскога флоту Народна-вызваленчага войска Кітая гаворыцца, што група ВМФ Францыі, якая прыбыла ў шанхайскі порт, складаецца з двух вайсковых караблёў - Dixmude (дэсантны карабель тыпу Містраль) і Aconit (фрэгат класа Лафает). Верталётаносец тыпу «Містраль» упершыню наведае кітайскі порт, адзначаецца ў артыкуле.

Таксама Францыя разглядае магчымасць продажу пабудаваных для Расеі «Містраляў» іншым краінам. У якасці патэнцыйных пакупнікоў разглядаецца Кітай, Бразілія, Канада, Егіпет ды Індыя.

«Нават пры тым, што ў Кітая ўжо ёсць планы распрацаваць уласны ўніверсальны дэсантны карабель, краіна можа купіць верталётаносец «Уладзівасток» і «Севастопаль», каб затым іх скапіяваць», - піша выданне.

Раней паведамлялася, што Францыя можа затапіць пабудаваныя для Расейскай Федэрацыі «Містралі». Парыж разглядае такі варыянт пры скасаванні кантракту і ў выпадку адмовы ад іх пастаўкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках