30 красавiка 2024, aўторак, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэрыя Масквы адмовілася ўвекавечыць памяць Нямцова

5
Мэрыя Масквы адмовілася ўвекавечыць памяць Нямцова
Барыс Нямцоў

Мэрыя Масквы адмовілася ўвекавечыць памяць забітага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова.

Адпаведную прапанову ўнёс дэпутат Дзярждумы Дзмітрый Гудкоў, піша РБК.

"У адпаведнасці з прававымі актамі ўрада Масквы памяць выдатных асоб можа быць увекавечаная ўсталяваннем мемарыяльнай дошкі на месцы жыхарства ці працы, называннем тэрытарыяльных адзінак горада, наданнем імя арганізацыям і аб'ектам, якія знаходзяцца ва ўласнасці горада Масквы", - гаворыцца ў адказе віцэ-мэра Масквы на запыт Гудкова.

Дэпутат прапаноўваў знайсці ўсякі спосаб увекавечыць памяць Барыса Нямцова на выбар улад: ад перайменавання моста, дзе быў забіты палітык, да назвы вуліцы ў ягоны гонар і ўсталявання мемарыяльнай дошкі.

У адказе Гудкову мэрыя спасылаецца на пастанову ўрада Масквы ад 01.12.2009 года №1287 "Аб зацвярджэнні Парадку ўсталявання ў Маскве мемарыяльных дошак", згодна з якім мемарыяльныя дошкі на месцы жыхарства ўсталёўваюцца не раней, чым праз дзесяць гадоў, а на месцы працы - праз два гады пасля смерці чалавека. Са слоў Гудкова, яму вядома аб заканадаўчых абмежаваннях, якія перашкаджаюць неадкладнаму ўвекавечанню памяці Нямцова, але здарэнне, на ягоную думку, "форс-мажор, які выходзіць за рамкі закона". Ён мяркуе, што ўлады маглі б ініцыяваць змену гарадскога заканадаўства, каб яно дазволіла ўвекавечыць памяць забітага палітыка проста цяпер, але абмежаваліся адпіскай.

"Гэта значыць, што ўладам давядзецца і надалей прыбіраць з моста кветкі, якія нясуць і нясуць людзі, канфлікты працягнуцца, і сацыяльнае напружанне будзе нарастаць", - сказаў дэпутат.

Барыс Нямцоў быў застрэлены ўночы 28 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосце. Забойца, як мяркуюць, пад'ехаў да яго на аўто і стрэліў шэсць разоў з боку спіны, чатыры кулі трапілі ў палітыка, які памёр на месцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках