19 траўня 2024, Нядзеля, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адам Мальдзіс заклікае кананізаваць Францішка Скарыну

7
Адам Мальдзіс заклікае кананізаваць Францішка Скарыну
Адам Мальдзіс
ФОТА: «Радыё Свабода»

29-30 траўня ў рамках Кангрэсу беларусістаў свету, які пройдзе ў Менску, адбудзецца круглы стол, прысвечаны кананізацыі беларускага першадрукара.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў ганаровы старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Адам Мальдзіс. З ягоных слоў, на круглым стале збяруцца навукоўцы і рэлігійныя дзеячы. Паводле вынікаў круглага стала мяркуецца накіраваць прапановы кіраўнікам і каталіцкай, і праваслаўнай цэркваў аб кананізацыі беларускага першадрукара і перакладчыка Бібліі на беларускую мову.

«Мы ставім усур'ёз прэтэнзію аб кананізацыі Францішка Скарыны. Стваральнікі славянскага пісьменства Кірыла і Мяфодзій ужо даўно кананізаваныя. Мяркуем, што Францішак Скарына таксама варты гэтага».

На думку Адама Мальдзіса, Скарына як святы павінен належаць і праваслаўным, і каталікам, і уніятам, гэтак жа як Еўфрасіння Полацкая.

Адам Мальдзіс распавёў, што ён нядаўна знайшоў дакумент аб прыняцці Францішкам Скарынам і ўсёй ягонай сям'ёй каталіцкага хросту ў 1499 годзе ў тагачасным полацкім касцёле Святога Францішка.

«Пры гэтым, паводле правіл тых часоў, каталіцкае хрышчэнне не скасоўвала папярэдняга праваслаўнага, - перакананы Адам Мальдзіс. - І кнігі свае Францішак Скарына пісаў для ўсяго паспалітага люду, для праваслаўных і каталікоў. Таму мая задума ў тым, каб да справы кананізацыі Скарыны далучыліся ўсе хрысціянскія канфесіі».

На Кангрэсе беларусістаў упершыню прагучыць гімн, прысвечаны Францішку Скарыну, паведаміў Мальдзіс.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках