10 траўня 2024, Пятніца, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр МУС Шуневіч прымаў парад у форме камісара НКУС

154

Падчас параду 9 траўня дзіўным абмундзіраваннем вызначыўся міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Усе высокія чыноўнікі стаялі вакол Лукашэнкі альбо ў цывільных гарнітурах, альбо ў парадных вайсковых мундзірах, піша «Наша Ніва».

Аднак на Ігару Шуневічу ў гэты раз быў не звыклы парадны двухбортны кіцель і адпаведныя штаны з лампасамі. Міністр стаяў у цёмна-сіняй гімнасцёрцы з цвёрдым каўнерыкам, партупеяй, галіфэ з аквамарынавымі лампасамі, запраўленымі ў боты, і сіняй фуражцы з бірузовым аколышам.

Форма такога ўзору была ўведзеная ў 1943 годзе для супрацоўнікаў рабоча-сялянскай міліцыі НКУС СССР. Тады была ўведзеная і парадная форма, але падчас вайны яна не выкарыстоўвалася - напэўна, таму Шуневіч з'явіўся ў гімнасцёрцы і галіфэ, а не ў кіцелі і штанах.

Што за пагоны былі на Ігару Шуневічу, разгледзець магчымасці не было, але каб трымацца гістарычнай дакладнасці, міністру ўнутраных спраў на час параду прыйшлося стаць камісарам міліцыі 3 рангу: менавіта гэты чын у тыя часы адпавядаў званню генерал-маёра, якое носіць Шуневіч.

Атрымаць каментар ад прэс-службы МУС Беларусі з нагоды параднай формы Шуневіча пакуль не ўдалося. Кіраўнік прэс-службы МУС Канстанцін Шалькевіч патлумачыў, што ён пакуль не размаўляў з міністрам з нагоды ягонай параднай формы.

Напісаць каментар 154

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках