16 траўня 2024, Чацвер, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЧС у хакеі: беларусы перамаглі нарвэжцаў 3:2 і выйшлі ў плэй-оф

19
ЧС у хакеі: беларусы перамаглі нарвэжцаў 3:2 і выйшлі ў плэй-оф
Фото: Matej Divizna/Getty Images

Нацыянальная каманда нашай краіны перамагла нарвэжскіх хакеістаў.

Матч, які стаўся вызначальным для беларусаў, пачаўся а 13:15 і прайшоў у Остраве, піша «Прессбол».

Першую шайбу ў браму спаборніка забіў Аляксей Калюжны на 7-й хвіліне сустрэчы. Аўтарам другога паспяховага кідка на 29-й хвіліне стаў Дзмітрый Корабаў. Трэцюю шайбу ў браму нарвэжцаў забіў Андрэй Касціцын. Пасля гэтага першую шайбу ў браму беларусаў закінуў Патрык Торэсэн. У трэцім перыядзе гол беларусам забіў Маціяс Нарстэбо.

Каманда Беларусі перамагла нарвежцаў і другі год запар выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету. У чацвер, 14 траўня, падапечныя Дэйва Льюіса сустракаюцца з канадцамі.

Склады камандаў

Нарвэгія: Хаўген (Вольдэн); Холас - Толефсэн, Стэнэ - Рэймарк - Роэст; Нарстэбо - Труг, Аск - Торэсэн - М. Олімб; Бонсаксэн - Сэрвік, Бастыянсэн - К.А. Олімб - Росэлі-Ольсэн; Одэгард, Трэтэнэс - Мартынсэн - Форсбэрг, Дальстрэм.

Беларусь: Лаланд (Коваль); Усенка - Корабаў, Калюжны - А.Касціцын - С.Касціцын; Стасенка - Явенко, Дрозд - Стась - Гаўрус; Шынкевіч - Гарошка, Кулакоў - Сцяпанаў - Кавыршын; Лісавец, Кітараў - Волкаў - Дзямкоў, Яфіменка.

Становішча ў групе «В»: ЗША - 15 (6 гульняў), Расея, Фінляндыя - 14 (devil), Беларусь - 14 (7), Славаччына - 8 (devil), Нарвэгія - 6 (7), Данія - 4 (7), Славенія - 3 (7).

Букмекеры ставілі на каманду Дэйва Льюіса:

MarathonBet: перамога каманды Нарвэгіі - 4.20, перамога каманды Беларусі - 1.70, нічыя ў асноўны час - 4.75.

Bwin: перамога каманды Нарвэгіі - 3.40, перамога каманды Беларусі - 1.75, нічыя ў асноўны час - 4.60.

Williamhill: перамога каманды Нарвэгіі - 3.60, перамога каманды Беларусі - 1.80, нічыя ў асноўны час - 4.50.

ФОТА: REUTERS/LASZLO BALOGH
Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках