3 траўня 2024, Пятніца, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ падрыхтаваў дадатковыя санкцыі супраць РФ

5
ЕЗ падрыхтаваў дадатковыя санкцыі супраць РФ

Еўразвяз напрацаваў пакет дадатковых санкцый супраць Расеі.

Пра гэта заявіў амбасадар Украіны пры ЕЗ Канстанцін Елісееў, паведамляе прэс-служба місіі Украіны ў ЕЗ у Facebook, піша ЛІГАБізнесІнформ.

"Я хачу запэўніць, што ў ЕЗ пакет дадатковых санкцый супраць Расеі ўжо напрацаваны, усе разлікі зробленыя. Але мы зыходзім з таго, што еўрапейская старана на пэўным этапе павінна выразна іх прадэманстраваць з тым, каб краіна-агрэсар зразумела, якую плату яна павінна заплаціць", - заявіў Елісееў.

Нагадаем, на мінулым тыдні міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына паведаміў, што ў чэрвені 2015 санкцыі ЕЗ у дачыненні да Расеі будуць прадоўжаныя. Ён адзначыў, што "калі тэмп увасаблення ў жыццё менскіх пагадненняў не зменіцца, то да канца чэрвеня пытанне сапраўды не будзе закрытае".

Лідары Еўразвязу 19 сакавіка дамовіліся, што санкцыі супраць Расеі застануцца ў дзеянні да поўнага выканання мірных пагадненняў аб Украіне і, у выпадку патрэбы, будуць прадоўжаны да канца года. Пры гэтым кіраўнік Еўрапарламента Марцін Шульц заяўляў, што санкцыі ЕЗ супраць РФ трэба падоўжыць.

Як вядома, сем дзяржаў Еўрасзвязу выступаюць супраць падаўжэння санкцый у дачыненні да Расеі. У іх ліку называюць Вугоршчыну, Славакію, Аўстрыю, Гішпанію, Кіпр, Італію ды Грэцыю.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках