16 траўня 2024, Чацвер, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маймуна ўзяла на «Еўравізію» 20 сукенак і дзве скрыпкі

16

У нядзелю беларуская дэлегацыя паляцела ў Вену.

Напярэдадні «Комсомольская правда в Беларусі» зазірнула ў госці да Маймуны і заспела яе за зборам куфэрка.

- Раз едзем мы як мінімум на два тыдні, трэба ўзяць больш за 20 сукенак, - падлічыла скрыпачка. - Канцэртную я вам пакуль не пакажу, нават не прасіце, гэта таямніца.

- Ну а да гэтага гардэроба трэба столькі ж тыпаў абутку, - уздыхнула Маймуна і скептычна паглядзела на памеры куфэрка.

- Так, фен у стыліста... касметычку... Для майго тоны скуры патрэбная адмысловая касметыка, у Беларусі прыдатнай не знайшла, прывезла з-за мяжы.

- А скрыпак колькі бярэш?

- Дзве - электрычную і акустычную. Смычкі таксама два. Да акустычнай, раз яна майстровая, належыць пашпарт, - паказвае Маймуна паперу з фотаздымкамі інструмэнта. - На сцэну я выйду з электрычнай.

Мы пажартавалі з нагоды гатавальніка і сухіх супаў - абавязковага атрыбуту гастроляў нашых артыстаў. З гэтай нагоды Маймуна заразліва засмяялася:

- Не, гэта ўсё даўно ў мінулым. Нічога з ежы я браць не буду. Я ем усё, ніякіх абмежаванняў і дыет не пільнуюся.

- А талісман?

- Нам дзяўчынка прыхільніца падарыла гнома, і Юзары абяцаў яго ўзяць з сабой. Гэта наш агульны талісман. А наогул, для мяне самае важнае - падтрымка маіх дзяцей Дыяны і Піліпа ды майго мужа Андрэя.

- Хто даглядацьме дзяцей, пакуль вы будзеце ў Аўстрыі?

- Абедзве бабулі, і яшчэ мы запрасілі нянечку. У тым, што яны дадуць рады, я ўпэўненая. Трохі хвалююся толькі, як дзеці ўспрымуць такое доўгае расстанне. Дагэтуль мы з мужам пакідалі іх не болей чым на дзень. Але мы з імі будзем абавязкова на сувязі праз скайп, вібэр. Тэлефанаваць буду штодзень.

- Дачка да скрыпкі ўжо цягнецца?

- Не, яна будзе вучыцца граць на фартэпіяне. Мы яе ўжо аддалі ў падрыхтоўчую школу.

- Маймуна, а як дзеці ўспрымаюць гэтага сімпатычнага дзядзьку Юзары побач з мамай?

- Дачка заявіла, што выйдзе за яго замуж. Давялося доўга тлумачыць, чаму гэта немагчыма (смяецца). Ну а Піліпу пакуль усё адно.

Тым часам муж скрыпачкі выняў з промамяшка футболку.

- Яе дызайн прыдумаў я сам, - не без гонару заўважыў ён. Спераду на футболцы была намаляваная нотная партыя песні Time.

- А давайце я вам яе сыграю, - і Андрэй, сеўшы за белы раяль у гасцёўні, паклаў на яго футболку.

- Трэба ж, ноты распісалі для джазаванай версіі песні! - здзівіўся ён.

Тым часам

12 траўня ў Юзары і Маймуны была першая рэпетыцыя канцэрту на сцэне ў Вене. А ўвечары 17 траўня беларускія канкурсанты разам з іншымі артыстамі возьмуць удзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця конкурсу ў Венскай ратушы. Першы паўфінал, у якім удзельнічаюць беларускія артысты, адбудзецца 19 траўня. Камэнтаваць відовішча будзе Яўген Перлін. Фінал «Еўравізіі» мы ўбачым 23 траўня. Дарэчы, абвяшчаць балы ад Беларусі сёлета будзе Тэа - беларускі ўдзельнік леташняй «Еўравізіі».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках