10 траўня 2024, Пятніца, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

OPEC не будзе зніжаць здабычу нафты

1
OPEC не будзе зніжаць здабычу нафты

OPEC і краіны, якія не ўваходзяць у картэль, не здолелі дамовіцца аб зніжэнні здабычы.

Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты (OPEC) і прадстаўнікі дзяржаў, якія не ўваходзяць у картэль, на сустрэчы ў аўторак не здолелі дамовіцца аб супольным зніжэнні здабычы, паведамляе Bloomberg са спасылкай на трох удзельнікаў сустрэчы.

Сустрэча OPEC з прадстаўнікамі краін, якія не ўваходзяць у арганізацыю, у тым ліку Расеі, Бразіліі, Мексікі і Азербайджана, адбылася напярэдадні чарговага пасяджэння OPEC, якое адбудзецца 5 чэрвеня ў Вене, піша «Інтэрфакс».

OPEC у лістападзе 2014 пастанавіла захаваць квоты 30 млн барэляў за дзень - узроўні, устаноўлены яшчэ ў 2011 годзе, нягледзячы на двухразовае падзенне сусветных коштаў нафты.

Апошнім разам OPEC скарачала квоты ў 2008 годзе, калі на фоне сусветнага фінансавага крызісу кошт нафты ўпаў ніжэй за $40 за барэль.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках