8 траўня 2024, Серада, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДТЗ у Менску: тралейбус сутыкнуўся з маршруткай

4

Кіроўца тралейбуса сцвярджае, што не спрацавала гамаванне.

Чарговае ДТЗ з удзелам грамадскага транспарту ў Менску. Сёння пад сем гадзін вечара тралейбус 10-га маршруту пры пад'ездзе да прыпынку «Студэнцкая вёска» выехаў двума коламі на ходнік і сутыкнуўся з маршрутным таксі. Са слоў жанчыны-кіроўцы тралейбуса, на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Любімава ў ейнага транспартнага сродку пераставілі працаваць тармазы, піша onliner.by.

У тралейбусе было досыць шмат пасажыраў, але, на шчасце, ніхто сур'ёзна не пацярпеў. На месца ДТЗ усё ж прыбыла хуткая дапамога. Медсястра распавяла, што толькі адная пасажырка маршруткі атрымала раны. У шпіталізацыі жанчына не мела патрэбы.

- Я змену ўзяла а 03:00, ужо кола зрабіла на ім. Ён адключыўся, я не магла затармазіць. Сыходзіла на бардзюр ад маршруткі. Разумела, што там людзі, - блытана тлумачыла кіроўца тралейбуса. Жанчына сцвярджае, што адчула непаладкі ў тармазной сістэме на перакрыжаванні і не змагла звыклым чынам спыніць тралейбус. Бардзюр замарудзіў рух, але удару аб Volkswagen пазбегнуць ўсё ж не ўдалося.

- Што ж вы выпускаеце на лінію няспраўны транспарт? - абураўся ўладальнік маршруткі.

Пытанне было адрасаванае двум мужчынам, якія прыбылі з тралейбуснага парка. Яны апытвалі жанчыну-кіроўцу, аглядалі пашкоджанні. Просьбу назваць магчымую прычыну таго, што здарылася яны пакінулі без каментароў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках