18 траўня 2024, Субота, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕБРР прагназуе спад эканомікі Беларусі ў 2015 годзе

1
ЕБРР прагназуе спад эканомікі Беларусі ў 2015 годзе
Фота: shutterstock

Эканомікі Украіны, Беларусі і Малдовы прадоўжаць падпадаць пад уплыў геапалітычных рызык, звязаных з канфліктам на Данбасе і сітуацыяй у Расеі.

Пра гэта паведамляе Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ў сваім апошнім эканамічным прагнозе, піша АФН.

Як вынік, гэтыя краіны цягам усяго 2015 будуць выпрабоўваць сталы макраэканамічны і фінансавы ціск. Разам з тым, як паказана ў Рэгіянальным эканамічным прагнозе Банка, чакаецца, што ў 2016 годзе ва Украіне і Малдове адновіцца сярэдні рост.

Ва Украіне на гэты момант чакаецца, што ВУП у гэтым годзе скароціцца на 7,5 адсотка - што азначае пагаршэнне папярэдняга прагнозу (студзень 2015 года), калі чакалася скарачэнне росту эканомікі на 5 адсоткаў.

На Украіну вельмі адмоўна ўплываюць дэстабілізацыя ва ўсходніх абласцях, жорсткая эканамічная палітыка, падвышэнне тарыфаў на энэргію ды працяглае скарачэнне аб'ёмаў крэдытавання. Гэтыя фактары, роўна як і абясцэньванне нацыянальнай валюты, абумовяць захаванне ціску на эканоміку ў гэтым годзе.

Калі выказаць здагадку, што сітуацыя з бяспекай не пагоршыцца і што праграма МВФ прадоўжыць выконвацца, а іншыя значныя рызыкі не матэрыялізуюцца, то ва Украіне можа быць адзначанае аднаўленне росту эканомікі ў 2016 годзе прыблізна на 3 адсоткі. Больш аператыўныя і паспяховыя рэформы і змякчэнне геапалітычных рызык могуць палепшыць прагноз росту.

Беларуская эканоміка ў першым квартале 2015 скарацілася на 2 адсоткі ў параўнанні з адпаведным перыядам папярэдняга года, і ЕБРР знізіў свой прагноз росту на 2015 год, чакаючы цяпер скарачэння эканомікі краіны на 2,5 адсоткі.

Значная залежнасць эканомікі і гандлю Беларусі ад пацярпелай ад крызіса расейскай эканомікі прывяла да памяншэння аб'ёмаў экспарту і прамысловай вытворчасці. Разам з тым, вонкавыя рызыкі для Беларусі застаюцца вельмі высокімі, вынікаюць, прынамсі, са значных патрэбаў у дзяржаўным рэфінансаванні ў замежнай валюце і па-ранейшаму неспрыяльных умоў гандлю ў параўнанні з асноўнымі гандлёвымі партнёрамі. Адсутнасць істотных унутраных рэформаў і паляпшэнняў у замежнай кан'юнктуры, а таксама высокі ўзровень вонкавай ліквіднасці і рызык рэфінансавання азначаюць, што ў Беларусі, хутчэй за ўсё, у 2016 годзе будзе зафіксаваны нулявы рост.

Для Малдовы перспектыва становіцца ўсё больш нявызначанымі, і чакаецца, што эканоміка краіны ў 2015 годзе скароціцца на 2 адсоткі - што з'яўляецца пагаршэннем у параўнанні са студзеньскім прагнозам 2015 года, калі чакаўся нулявы рост. Гэта тлумачыцца тым, што аб'ём грашовых пераводаў і экспартнага прыбытку памяншаецца, што адлюстроўвае намаганні Малдовы ў пераарыентацыі гандлю ад Расеі ў бок ЕЗ. Краіна перажыла перыяд значнай палітычнай і фінансавай нестабільнасці, калі ў трох з яе найбуйнейшых банкаў была ўведзеная часовая адміністрацыя. У той жа час Малдове ўдалося зрабіць больш жорсткай сваю крэдытна-грашовую палітыку, і ЕБРР чакае, што ў 2016 годзе яе эканоміка вырасце на 1,5 адсотка.

У дакладзе ЕБРР на 2015 год прагназуецца агульная стагнацыя ва ўсіх 35 ахопленых дакладам краінах, а на 2016 год - нязначнае павелічэнне, усяго толькі на 1,4 адсоткі.

Разам з тым, за гэтым прагнозам хаваюцца моцныя рэгіянальныя адрозненні.

Што тычыцца краін Цэнтральнай Еўропы і Балтыі (ЦЕБ), то прагнозы для Польшчы, Славеніі, Славаччыны і Вугоршчыны перагледжаныя ў бок павелічэння, што адлюстроўвае, галоўным чынам, уплыў стымулаў, створаных крэдытна-грашовай лібералізацыяй у еўразоне, якая ўзмацніла станоўчае ўздзеянне зніжэння коштаў нафты, якое ўжо мела месца.

У той жа час, глыбокі спад у эканоміцы Расеі мае большы, чым чакалася, адмоўны пабочны эфект на краіны, з якімі ў Расеі існуюць цесныя эканамічныя сувязі.

У самой Расеі, як чакаецца, будзе мець месца значная рэцэсія: у 2015 годзе яе эканоміка скароціцца на 4,5 адсотка, а ў 2016-м - прыблізна на два адсоткі. Краіна можа сутыкнуцца з зацяжным перыядам павольнага росту або стагнацыі. Нізкія кошты нафты і санкцыі ўжо адбіліся адмоўна на яе эканоміцы, і без таго слабай і ўражанай глыбокімі структурнымі праблемамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках