19 траўня 2024, Нядзеля, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Дзешчыца: Санкцыі супраць Расеі паслабляць нельга

1
Андрэй Дзешчыца: Санкцыі супраць Расеі паслабляць нельга

Санкцыі супраць РФ варта прадоўжыць, а калі менскія дамоўленасці і надалей не будуць выконвацца, то іх трэба будзе ўзмацніць.

Пытанне паслаблення санкцый супраць Расеі наогул не стаіць на парадку дня, бо сітуацыя на ўсходзе Украіны не палепшылася, а Масква не выканала ўзятых на сябе абавязанняў у рамках менскіх дамоўленасцяў.

Пра гэта заявіў у чацвер надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Польшчы Андрэй Дзешчыца, піша Укрінформ.

"Цяпер ставіць пытанне пра паслабленне або скасаванне санкцый не актуальна, бо сітуацыя цалкам не палепшылася. Санкцыі былі ўведзеныя, у тым ліку, і ў сувязі з анэксіяй Крыма, і гэтая сітуацыя таксама не змянілася", - падкрэсліў Дзешчыца.

На ягоную думку, санкцыі супраць Расеі варта прадоўжыць, а калі менскія дамоўленасці і надалей не будуць выконвацца, то іх трэба будзе ўзмацніць.

Нагадаем, раней прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк заявіў, што Захад павінен узмацніць санкцыі супраць РФ у выпадку невыканання менскіх пагадненняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках