27 красавiка 2024, Субота, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Берасцем сутыкнуліся грузавік і маршрутка

Пад Берасцем сутыкнуліся грузавік і маршрутка

У Берасцейскім раёне 15 траўня блізу васьмі раніцы адбылося ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі.

Як распавяла начальніца аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама Наталля Сахарчук, 56-гадовы кіроўца маршруткі маркі «ГАЗ», які выязджаў на трасу М1 з другараднай дарогі (паварот на Клейнікі), сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем «МАН». Фура рухалася па галоўнай дарозе, за яе стырном знаходзіўся 34-гадовы грамадзянін Польшчы, паведамляе БелаПАН.

У выніку пацярпеў кіроўца «ГАЗа» (жыхар Берасця). З закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам рэбраў ён шпіталізаваны ў Берасцейскую абласную лякарню. Маршрутнае таксі толькі выязджала на лінію, пасажыраў у ім не было.

Ад удару «МАН» з'ехаў у кювет. Ягоны кіроўца не пацярпеў.

Абодва транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Маршрутнае таксі належыць аднаму з прыватных транспартных прадпрыемстваў Берасця.

Паводле факту дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.

З пачатку гэтага года ў Берасцейскай вобласці зарэгістраваныя з удзелам маршрутных таксі тры ДТЗ, у якіх пяць чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках