9 траўня 2024, Чацвер, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беспілотнікі» ад Google з'явяцца на дарогах ужо гэтым летам

3

Прэзентаваныя не так даўно прататыпы «беспілотнікаў» Google неўзабаве стануць паўнапраўнымі ўдзельнікамі руху.

Кампанія Google заявіла, што ўжо пачынаючы з гэтага лета мадэлі аўто Google выедуць з трэнінгавых пляцовак на сапраўдныя дарогі, паведамляе korrespondent.net TechCruch.

Спецыяльна дзеля гэтай падзеі кампанія таксама падрыхтавала дэманстрацыйную прэзентацыю. Ролік «Гатовы да дарогі» быў апублікаваны сёння на Youtube-канале Google Self-Driving Car Project.

Спачатку аўтамабілі будуць перасоўвацца выключна па вуліцах горада Маўнцін-Ую, Каліфорнія, ЗША, недалёка ад штаб-кватэры кампаніі.

Як адзначаюць распрацоўнікі, падчас выпрабавальных прагонаў сістэма ўжо накатала 75 гадоў сярэднестатыстычнага досведу кіравання амерыканца і гатовая да «палявых выпрабаванняў».

Зрэшты, пакуль што праз меркаванні бяспекі самаходы не змогуць разганяцца больш чым 40 кіламетраў на гадзіну. Пробныя першыя аўто будуць абсталяваныя здымным стырном і педалямі і буду ездзіць пры дапамозе аўтапілота, але ў той жа час пад наглядам кіроўцы, які знаходзіцца ўнутры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках