6 траўня 2024, панядзелак, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Еўрапарламента патрабуюць узмацніць санкцыі супраць Расеі

11
Дэпутаты Еўрапарламента патрабуюць узмацніць санкцыі супраць Расеі

Маскву абвінавацілі ў сталых парушэннях Менскіх пагадненняў.

Дэпутаты Еўрапарламента з нефармальнай групы "Сябры еўрапейскай Украіны" - Петрас Ауштрявічыус, Марк Дэмэсмаэкер, Павел Свабода, Франк Энгель і Урмас Паэт - на днях наведалі Валнаваху, Марыупаль і Шырокіна. Пра гэта паведамляе прэс-служба Блока Пятра Парашэнкі.

Прадстаўнікі Еўрапарламента хацелі на свае вочы ўбачыць, ці выконваецца рэжым спынення агню, а таксама характар разбурэнняў мірных населеных пунктаў у Данбасе. Яны прызналіся, што шакаваныя ўбачаным і пераканаліся ў тым, што з боку баевікоў, якія падтрымліваюцца РФ, ідзе пастаяннае парушэнне Менскіх пагадненняў, ідзе сталы абстрэл украінскіх пазіцый і населеных пунктаў, а рэжым спынення агню не выконваецца.

У Шырокіна еўрадэпутаты сустрэліся з байцамі 37-й брыгады і батальёна Данбас. Усяго за гадзіну да прыезду групы палітыкаў, пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў былі абстраляныя з мінамётаў баевікамі. Пасля наведвання Шырокіна еўрадэпутаты зрабілі выснову, што супраць Украіны вядуць вайну добра падрыхтаваныя прафесійныя вайскоўцы, а не баевікі, як гэта хоча паказаць РФ. Палітыкі паведамілі, што ЕЗ павінен заняць больш жорсткую і паслядоўную палітыку ў дачыненні да ціску на Расею для выканання Менскіх пагадненняў. Яны паабяцалі паставіць гэтае пытанне ў Еўрапарламенце, піша "Лiга.нет".

Еўрадэпутаты таксама сустрэліся з марыупальцамі, пацярпелымі ад абстрэлаў баевікоў, пабывалі ў цэнтральнай раённай лякарні Валнавахі і перадалі гуманітарны груз ад дацкага дабрачыннага фонду "Дапаможам украінскім дзецям", прынамсі, модульныя ложкі, інвалідныя каляскі ды іншае неабходнае лякарні абсталяванне.

Нагадаем, Расея ў сакавіку 2014 года пасля ўводу войскаў анэксавала ўкраінскі Крым і пачала дэстабілізаваць абстаноўку на Данбасе. Пры непасрэдным удзеле расейскіх спецслужбаў і падтрымцы расейскага войска на Данбасе былі створаны так званыя Данецкая і Луганская "народныя рэспублікі". РФ пастаўляе тэрарыстам зброю і накіроўвае на Данбас наймітаў і свае рэгулярныя войскі.

Праз гэтыя дзеянні ЗША, Еўразвяз, Канада, Японія, Аўстралія ды многія іншыя краіны ўвялі санкцыі супраць Расеі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках