5 траўня 2024, Нядзеля, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі ўпершыню кананізаваў палестынскіх манашак

1
Папа Рымскі ўпершыню кананізаваў палестынскіх манашак

Да ліку святых былі прылічаныя сёстры Марыям Бавардзі і Марыя Альфансіна Гатас.

Папа Рымскі Францішак у нядзелю кананізаваў двух арабамоўных каталіцкіх манашак, якія жылі ў Асманскай імперыі XIX стагоддзя на тэрыторыі гістарычнай Палестыны, паведамляе BBC.

Ватыкан прыйшоў да высновы, што абедзве жанчыны здзяйснялі цуды. Прынамсі, на целе адной з іх, Марыям Бавардзі, як сцвярджаецца, з'яўляліся стыгматы - крывацечныя раны на тых месцах, на якіх размяшчаліся раны ўкрыжаванага Хрыста.

Усяго Папа Францішак у нядзелю кананізаваў чатырох чалавек.

На цырымонію кананізацыі прыбыў лідар Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас блізу дзвюх тысяч палестынскіх хрысціянскіх паломнікаў.

Са слоў аналітыкаў, кананізацыяй палестынскіх манашак пантыфік паказвае на сваю падтрымку хрысціян у краінах Блізкага Усходу.

У суботу Папа Францішак сустрэўся ў Ватыкане з Махмудам Абасам, назваўшы яго "анёлам міру".

Махмуд Абас прыбыў у Ватыкан праз некалькі дзён пасля таго, як Ватыкан фармальна прызнаў палестынскую дзяржаўнасць у дамове, укладзенай з Палесцінскай аўтаноміяй.

У дамове гаворыцца, што Святы Пасад падтрымлівае стварэнне дзвюх дзяржаў на тэрыторыі гістарычнай Палестыны - Ізраіля і Палестыны. Акрамя таго, Ватыкан цяпер зможа часткова кіраваць дзейнасцю каталіцкіх арганізацый на тэрыторыях, якія кантралюе Палестынская аўтаномія.

Ізраіль выказаў сваю незадаволенасць гэтай дамовай, бо ў ёй выкарыстоўваюцца словы "палестынская дзяржава".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках