16 траўня 2024, Чацвер, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канадцы перамаглі ў Чэмпіянаце свету ў хакеі

132
Канадцы перамаглі ў Чэмпіянаце свету ў хакеі
ФОТА: EFE/EPA/ARMANDO BABANI

Зборная Канады падолела фінальны матч у расейцаў з лікам 6:1.

У Празе ў прысутнасці 17 383 гледачоў завяршылася фінальная сустрэча ЧС-2015 у хакеі. Зборная Канады ў фінале перамагла каманду Расеі і ў 25-ы раз здабыла золата чэмпіянату свету, паведамляе «Прессбол».

Канада - Расея (1:0, 3:0, 2:1)

Прага. «О2-Арэна».

Канада: Сміт (Джонс); Хэмьюс - Бэрнс, Жыру - О'Райлі - Сэгін; Мазін - Бэры, Хол - Эбэрле - Кросбі; Экблад - Савар, Дзюшэн - Макінон - Спеца; Куцюр'е - Ікін - Эніс, Тафолі, Уіркош.

Расея: Баброўскі (Худобін); Бялоў - Якаўлеў, Авечкін - Ціханаў - Плотнікаў; Анціпін - Кулікоў, Мазякін - Малкін - Кулемін; Чудзінаў - Міронаў, Панарын - Шыпачоў - Дадонаў; Кавальчук - Анісімаў - Шырокаў; Тарасенка.

Шайбы: 0:1 - Ікін (Эніс, Мазін, 18.10). 0: 2 - Эніс (Ікін, Куцюр’е, 21.56). 0: 3 - Кросбі (Эбэрле, Хэмьюс, 27.22). 0: 4 - Сэгін (Жыру, Бэры, 28.06). 0: 5 - Жыру (Кросбі, О'Райлі, 48.58). 0: 6 - Макінон (Савар, 49.50). 1: 6 - Малкін (Мазякін, Кулікоў, 52.47).

EFE/EPA/ARMANDO BABANI

Канадцы сталі пераможцамі групы, апярэдзіўшы Швецыю, Чэхію, Швейцарыю, Нямеччыну, Францыю, Латвію і Аўстрыю. У чвэрцьфінальным матчы паўночнаамерыканцы не пакінулі шанцаў Беларусі, разбіўшы зборную нашай краіны з лікам 9:0. У наступным раундзе Канада абыграла Чэхію 2:0.

Расейцы задаволіліся 3-й пазіцыяй у актэце Б пасля ЗША і Фінляндыі, але размясціліся вышэй Беларусі, Славакіі, Нарвегіі, Даніі і Славеніі. У чвэрцьфінале каманда Алега Знарка была мацнейшай за Швецыю з лікам 5:3. У наступным раундзе Расея падолела ЗША 4:0.

Напісаць каментар 132

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках