19 траўня 2024, Нядзеля, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы - супраць пакарання за шматжонства

25
Дэпутат Дзярждумы - супраць пакарання за шматжонства
Елена Мізуліна

Кіраўніца думскага камітэта ў пытаннях сям'і Алена Мізуліна выступіла супраць вяртання ў крымінальны кодэкс пакарання за шматжонства.

"Уводзіць крымінальную адказнасць за гэта недарэчна, бо прычына не ў адсутнасці крымінальнага закона, а ў тым, што мужчын не стае, магчыма, такіх, з якімі жанчыны хацелі б ствараць сям'ю і мець дзяцей", - цытуе заяву Мізулінай агенцтва РІА "Новости".

Паводле ейных слоў, ніякіх заканадаўчых ініцыятыў на гэты конт у камітэце няма. Мізуліна дадала, што ў выпадку іх з'яўлення будзе выступаць супраць, бо шматжонства нідзе ў Расеі няма, і афіцыйна дазволены шлюб толькі з адной асобай. Пры гэтым сужэнства і шлюб паводле рэлігійных абрадаў за афіцыйныя не ўважаюцца, перадае BBC.

У сувязі з гэтым, адзначыла Мізуліна, абвінавачванні ў дваяжэнства на адрас начальніка РАУС Нажай-Юртоўскага раёна Чачэніі, які ажаніўся ў выходныя на 17-гадовай дзяўчыне пры тым, што ў яго ўжо нібыта ёсць адная жонка, немагчымыя.

Паводле інфармацыі думскага камітэта, з першай жонкай мужчына афіцыйна не распісаны.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках