29 красавiка 2024, панядзелак, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да ліпеня ў Менску знясуць 77 адселеных дамоў

7
Да ліпеня ў Менску знясуць 77 адселеных дамоў

Пакуль жа пад знос пайшлі толькі 13 старых будынкаў.

Як расказаў першы намеснік дырэктара Менскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці Віталь Вядзерка, з гарадскога бюджэту на гэтыя мэты выдзелена 37,1 млрд. рублёў, паведамляюць «Минск-Новости».

«Навядзенне парадку на тэрыторыі Менска, уцягванне ў эканоміку сталіцы невыкарыстоўваемых аб'ектаў і кожнага ўчастка зямлі - прыярытэтная задача, пастаўленая старшынём Менгарвыканкама Андрэям Шорцам перад службамі горада. Пры гэтым устаноўленыя даволі жорсткія тэрміны зносу аб'ектаў і асваення вызваляемых пляцовак, - падкрэсліў Вядзерка. - Так, у Маскоўскім раёне прыступаюць да зносу 29 адселеных жылых дамоў, на месцы якіх ужо ў трэцім квартале сёлета пачнуць узводзіць 13 шматкватэрных гмахаў. 5 з якіх - арэндныя. Астатнія прызначаныя для шматдзетных сем'яў і вайскоўцаў. А ў Фрунзенскім раёне да канца траўня будуць знесеныя 9 старых будынкаў на вуліцы Кавалёва. Тут запланаванае будаўніцтва двух жылых дамоў для шматдзетных сем'яў».

Фінансавыя сродкі таксама выдзеленыя на знос аб'ектаў, размешчаных у Завадскім, Кастрычніцкім, Партызанскім, Першамайскім і Ленінскім раёнах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках