«Рэал» прапанаваў за дэ Хэа блізу 20 мільёнаў еўраў
- 19.05.2015, 11:55
- 2,634
«Рэал» зрабіў першую прапанову трансфера галкіпера Давіда дэ Хэа.
Паводле інфармацыі Marca, яе сума склала блізу 20 мільёнаў еўраў.
«Манчэстар Юнайтэд» набыў 24-гадовага брамніка за гэтую суму ў 2011 годзе і ў ідэале хацеў бы расстацца з дэ Хэа у суму не менш за 50 мільёнаў, піша by.tribuna.com.
Аднак кантракт дэ Хэа заканчваецца ў 2016 годзе, і брамнік не хоча падаўжаць яго. Такім чынам, патрэба прадаць яго гэтым летам узрастае, на што і разлічвае «Рэал» у перамовах. Мадрыдскі клуб не плануе плаціць за дэ Хэа больш за 30 мільёнаў.
Раней паведамлялася, што «Рэал» ужо дасягнуў дамоўленасці з самім дэ Хэа аб умовах кантракту.