2 траўня 2024, Чацвер, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўная Рада дазволіла Кабміну не выплачваць замежныя запазычанасці

9
Вярхоўная Рада дазволіла Кабміну не выплачваць замежныя запазычанасці

Вярхоўная Рада Украіны дазволіла ўраду не выплачваць замежныя запазычанасці прыватным крэдыторам.

За такую пастанову (законапраект №2898) прагаласавалі 256 народных дэпутатаў, паведамляе Украінская праўда.

"З боку крэдытораў павінны быць зробленыя крокі для таго, каб дапамагчы ўкраінскаму народу пераадолець расейскую агрэсію і дапамагчы стаць еўрапейскай дзяржавай паводле стылю жыцця", - адзначыў прэм'ер Украіны Арсеній Яцэнюк.

Са слоў Яцэнюка, Кабмін "хоча заплаціць, але на тых умовах, якія прапануе Украіна".

Яцэнюк просіць рэструктурызаваць запазычанасці Украіны перад прыватнымі крэдыторамі на ўмовах урада Украіны.

Паводле прынятага закону, Кабінет міністраў Украіны атрымаў права прымаць пастановы аб часовым прыпыненні выканання аплат ва ўсіх або некаторых абавязаннях у запазычанасці. Часовае прыпыненне выканання аплат уводзіцца для кожнага абавязання ў запазычанасці на тэрмін да здзяйснення такой угоды (угод) і змены варункаў адпаведнага запазычання для ўсіх крэдытораў.

"Дапамажыце не словам, а далярам, а дакладней мільярдам", - сказаў Яцэнюк, звяртаючыся з трыбуны парламента да крэдытораў.

Ён адзначыў, што "за 4 гады Украіна павінна аддаць 30 млрд даляраў ЗША толькі замежных запазычанасцяў, а яшчэ ўнутраныя запазычанасці - $17 млрд".

Прэм'ер заявіў, што толькі Януковіч узяў за тры гады $40 млрд пазык, якія не адчулі на сабе ўкраінцы.

"Януковіч умудрыўся за 3 гады ўзяць 40 млрд даляраў", - сказаў Яцэнюк.

"З кішэняў украінцаў гэтыя пазыкі мы плаціць не можам", - заявіў ён.

Згодна з папраўкай, занесенай профільным камітэтам, гэты закон дзейнічае толькі да 1 ліпеня 2016 года.

Такім чынам, Рада дазволіла спыняць выплату паводле аблігацый замежнага дзяржзайму і крэдытаў дзяржаўных прадпрыемстваў. Гэтыя пазыкі датуюцца пераважна кіраваннем Януковіча, але ёсць крэдыты і часоў прэзідэнцтва Віктара Юшчанкі - 2005-2009 гады.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках