17 траўня 2024, Пятніца, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія хакеісты сёння згуляюць са славенцамі

23
Беларускія хакеісты сёння згуляюць са славенцамі

Нацыянальная каманда Беларусі ў хакеі сёння пачне выступленне на чэмпіянаце свету ў Чэхіі матчам з нацыянальнай камандай Славеніі.

У склад нашай каманды на гэтым турніры ўвайшлі 25 хакеістаў, паведамляе "Еўрарадыё".

Нацыянальная каманда Беларусі гуляе ў групе "В" у Астраве на CEZ Арэне, на трыбунах якой можа змясціцца 9821 глядач. Квіткі каштуюць ад 7 да 63 еўра. Нашы спаборнікі - Фінляндыя, Расея, Славаччына, Нарвегія, Славенія і Данія.

Пачатак сённяшняга матчу а 17:15 паводле беларускага часу. Яго пакажа ў жывым эфіры тэлеканал "Беларусь 2".

Расклад іншых матчаў беларускай каманды:

3.05 Беларусь - Славаччына (17.15); 5.05 Беларусь - Данія (17.15); 7.05 Беларусь - ЗША (17.15); 9.05 Беларусь - Расея (13.15); 11.05 Беларусь - Фінляндыя (17.15); 12.05 Беларусь - Нарвегія (13.15).

Учора ж прайшлі першыя матчы сусветнага чэмпіянату. У групе "А" нацыянальная каманда Канады разграміла Латвію - 6: 1, а Швэцыя ў серыі булітаў перамагла чэхаў - 6: 5 (2: 1, 1: 0, 2: 4, 0: 0, 1: 0). У групе "В" нацыянальная каманда ЗША перамагла з буйным лікам Фінляндыю - 5: 1, а Расея была мацнейшай за Нарвегію - 6: 2.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках