18 траўня 2024, Субота, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пашкоджаны вандаламі помнік Шаўчэнку ў Магілёве адноўлены

7
Пашкоджаны вандаламі помнік Шаўчэнку ў Магілёве адноўлены

У Магілёве другі раз запар аднавілі надпіс на пастамэнце помніка Тарасу Шаўчэнку.

На днях надпіс, зроблены вандаламі, выгравіявалі на пастаменце. Са слоў кіраўніка культурна-асветніцкага аб'яднання ўкраінцаў Магілёва Генадзя Гузія, зламыснікаў пакуль не знайшлі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Справа на кантролі Следчага камітэта і курыруе КДБ, - адзначае ён. - Мы выгравіявалі надпіс і падфарбавалі помнік. Учора помнік вымылі. Там жа на беразе Дняпра будуць маштабныя мерапрыемствы да 70-годдзя перамогі, таму помнік прывялі ў парадак, каб ён выглядаў годна».

Упершыню помнік пашкодзілі, як мяркуюць актывісты мясцовай украінскай дыяспары, у студзені гэтага года, напярэдадні Дня саборнасці, які адзначаецца ва Украіне.

Зламыснікі збілі імя класіка ўкраінскай літаратуры. А ў сакавіку акт вандалізму быў здзейснены паўторна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках