2 траўня 2024, Чацвер, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Замежная дзяржаўная запазычанасць Беларусі перасягнула чырвоную рысу

19
Станіслаў Багданкевіч: Замежная дзяржаўная запазычанасць Беларусі перасягнула чырвоную рысу
СТАНІСЛАЎ БАГДАНКЕВІЧ

Замежная дзяржаўная запазычанасць Беларусі складае 55,4% - краіна перасягнула чырвоную рысу, за якой можа наступіць абвал.

Так мяркуе былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч, піша сайт «Беларуская праўда».

18 траўня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынём праўлення Ашчаднага банка Расеі Германам Грэфам. Беларускі кіраўнік нахвальваў расейскі Ашчадбанк за тое, што ён «выканаў даслоўна ўсе, нават перавыканаў» узятыя на сябе пяць гадоў таму абавязанні паводле інвестыцыйнай дамовы з беларускім урадам.

- Але ж старшыня дзяржаўнага банка Расеі прыехаў у Менск не панегірыкі слухаць. Але навошта ў Менск завітаў кіраўнік Ашчадбанка Расеі Герман Грэф?

- Што звычайна трэба Беларусі? Грошы. Але чаму тады ён сам прыехаў? Для адказу на пытанне трэба ведаць кухню, - мяркуе Станіслаў Багданкевіч. - Я думаю, што кітайскія крэдыты - не тое, што патрабуецца Беларусі. Хоць і расейскія крэдыты - не тое, што нам патрабуецца. Нам патрэбныя не крэдыты, а прамыя інвестыцыі - крэдыты могуць прывесці нас да крызісу.

- Лукашэнка вельмі нахвальваў расейскі Ашчадбанк: «Ні адна з расейскіх арганізацый Ашчадбанк выканаў даслоўна ўсё, нават перавыканаў».

- Грошы даваў. І што з таго? Мы ўжо ў запазычанасцях пагрузлі: замежная дзяржаўная запазычанасць Беларусі пераваліла за 41 мільярд. Крайняя мяжа дзяржаўнай запазычанасці - 55% УБП. Мы ўжо перайшлі крайнюю лінію, за якой могуць рушыць услед вельмі сур'ёзныя праблемы – замежная запазычанасць складае 55,4% УБП. Цяпер УБП падае, пазыкі растуць далей - мы ўсё далей заходзім за чырвоную лінію.

- У якой якасці прыехаў кіраўнік Ашчадбанка ў Менск?

- Думаю, у якасці кіраўніка Ашчаднага банка. Ён прадстаўляе інтарэсы Расеі, ён з'яўляецца ініцыятарам ліберальных рэформаў. Але навошта Грэф прыехаў у Менск - магу толькі гадаць, якія праблемы прывялі яго ў Менск: «БПС-Ашчадбанк» жа не банкрут.

- Але Лукашэнка можа прасіць у Ашчадбанка чарговы крэдыт?

- Безумоўна! Я думаю, ён ужо просіць. А вось ці ёсць шанцы яго атрымаць - не ведаю: Грэф дзяржаўны чыноўнік.

Якую карціну мы назіраем у беларускай эканоміцы? На складах ляжаць трохмесячныя запасы прадукцыі лёгкай прамысловасці, абутак - чатырохмесячны з гакам запас, машынабудаванне - трохмесячны запас. Сыравіна, матэрыялы, заробкі пайшлі на выпуск прадукцыі, якая пыліцца на складах. Мы ўжо знаходзімся ў абвальным крызісе, можа быць, Грэф дапаможа.

На макраўзроўні назіраецца абвальная сітуацыя. Беларусі пагражае прыпынак прадпрыемстваў, а прыпынак прадпрыемстваў - абвал банкаўскай сістэмы. У банках шмат праблемных крэдытаў. На жаль, Нацбанк і аўдытары дрэнна аналізуюць актывы банкаўскага балансу. Я не магу зразумець, за кошт чаго Менскі трактарны завод купляе камплектуючыя, матэрыялы, сыравіну, калі ён не прадае сваю прадукцыю? За кошт чаго функцыянуе абутковая галіна, лёгкая прамысловасць. Бо хтосьці дае ім грошы. Я думаю, што грошы даюць банкі. А гэта значыць, што ў банках ёсць незваротны крэдыты. Гэтыя праблемныя крэдыты, трэба выключыць, калі праводзіць банкаўскую рэформу.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках