19 траўня 2024, Нядзеля, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Newsweek: ЕЗ можа процідзейнічаць Пуціну скасаваннем віз для Украіны і Беларусі

31
Newsweek: ЕЗ можа процідзейнічаць Пуціну скасаваннем віз для Украіны і Беларусі

Еўрапейцы не маюць выразнай палітыкі што да Усходняй Еўропы і гэта дазваляе Расеі ціснуць на суседзяў.

Саміт Усходняга партнёрства ў Рызе не можа быць толькі сходам для вымаўлення прамоваў і абяцанняў. На фоне ціску Расеі Уладзіміра Пуціна на суседнія краіны, ЕЗ павінен прапанаваць Украіне і Грузіі бязвізавы рэжым, які можа дапамагчы перамагчы расейскі прыгнёт. Пра гэта сёння піша выданне Newsweek (пераклад - zn.ua), нагадваючы пра Калінінградскую вобласць, якая заціснутая паміж Польшчай і Літвой.

Жыхары гэтага рэгіёну, на думку аглядальніка, апынуліся ў выгаднай сітуацыі, паколькі з 2011 года яны без праблем могуць перасякаць мяжу суседніх краін ЕЗ. І ўплыў гэтага механізму не варта недаацэньваць. Ён выводзіць стасункі паміж Расеяй, Нямеччынай і Польшчай на новы ўзровень. Нават цяпер, калі Крэмль сварыцца з Захадам праз вайну на ўсходзе Украіны, калінінградцы да гэтага часу маюць асаблівую магчымасць ездзіць у краіны ЕЗ. Расейскі бок забараніў сваім грамадзянам падарожнічаць па Еўропе. На думку аглядальніка, лідарам ЕЗ, якія збяруцца ў Рызе на саміце Усходняга партнёрства, варта сур'ёзна разгледзець інструмент бязвізавага рэжыму з Калінінградам і ўжыць іх да такіх краін, як Украіна, Грузія, Арменія, Беларусь і Азербайджан.

Экспэрты з Цэнтра Карнэгі Томас дэ Ваал і Рычард Янгс заўважалі, што «ЕЗ заняў вельмі інэртную пазіцыю і імкнецца дзейнічаць асцярожна ў пытанні геапалітыкі». Але гэта не вельмі правільная пазіцыя. Выданне нагадвае пра досвед пабудовы стасункаў паміж ЕЗ і краінамі Заходніх Балкан. Дзесяць гадоў таму была надзея на тое, што сербы, албанцы, чарнагорцы, баснійцы і македонцы змогуць далучыцца да еўрапейскага аб'яднання. Аднак ЕЗ зацягнуў фармальныя працэсы, а балканскія краіны так доўга праводзілі рэформы, што карупцыя і парушэнні правоў чалавека зноў вярнуліся ў рэгіён. На думку аглядальніка, ЕЗ варта зрабіць сур'ёзныя высновы з досведу супрацоўніцтва з Заходнімі Балканамі і перагледзець сваю пазіцыю ў дачыненні да Усходняй Еўропы.

Паўтарэнне тых жа памылак можа прывесці да нестабільнасці рэгіёну ў доўгатэрміновай перспектыве, улічваючы тое, што Украіне, Грузіі і іншым краінам Усходняга партнёрства даводзіцца жыць побач з Расеяй. Менавіта таму, саміт у Рызе не можа быць пляцоўкай толькі для пустых абяцанняў і рыторыкі. Прыхільнікі бязвізавага рэжыму заўважаюць, што дазвол бесперашкодна падарожнічаць па Еўропе дасць доступ людзям убачыць і адчуць еўрапейскі стыль жыцця. Асабліва гэта важна для моладзі. Досвед з Калінінградам дэманструе, што адкрыццё межаў не азначае наплыў імігрантаў. Вандроўцы вяртаюцца дадому, ведаючы, што не цяжка будзе прыехаць у Еўропу зноў. Таксама калінінградскі досвед паказаў, што расейцы з вобласці едуць вучыцца ў Польшчу. І гэта яшчэ адна прычына, чаму іншым краінам Усходняй Еўропы трэба дазволіць без перашкод падарожнічаць у ЕЗ. Выданне адзначае, што небяспеку ў скасаванні віз бачаць у асноўным папулісты, якія стала палохаюць пагрозамі ад наплыву імігрантаў.

Але маладыя пакаленні еўрапейцаў не павінны станавіцца закладнікамі папулістаў. Да таго ж, на думку аглядальніка, ЕЗ не павінен апраўдваць адсутнасць стратэгіі развіцця стасункаў з Усходняй Еўропай наяўнасцю папулістаў. Прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск заявіў, што Украіна можа атрымаць бязвізавы рэжым з ЕЗ у 2016 годзе. Таксама еўрапейскі палітык падкрэсліў, што ваенны канфлікт на Данбасе не стане перашкодай для бязвізавага рэжыму Украіны з ЕЗ. Раней у МЗС Украіны заявілі, што пытанне бязвізавага рэжыму з ЕЗ будзе адкладзенае да 2016 года.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках