18 траўня 2024, Субота, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і ЕЗ на саміце ў Рызе падпішуць дамову на €1,8 мільярда

Украіна і ЕЗ на саміце ў Рызе падпішуць дамову на €1,8 мільярда

На саміце ў Рызе адбудзецца падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні паміж ЕЗ і Украінай аб наданні макрафінансавай дапамогі Кіеву.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Прадстаўніцтва ЕЗ ва Украіне, піша "Еўрапейская праўда".

"Падчас саміту віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі спадар Дамброўскіс падпіша Мемарандум аб узаемаразуменні што да апошняга (трэцяга) пакета макрафінансавай дапамогі ад ЕЗ Украіне ў суме 1,8 млрд еўра разам з украінскімі прадстаўнікамі - міністрам фінансаў Наталляй Ярэськай і старшынёй Нацыянальнага банка Украіны Валерыяй Гонтаравай", - гаворыцца ў паведамленні.

Макрафінансавая дапамога ідзе за дзвюма такімі праграмамі ў суме 1,61 млрд еўра, выдадзенымі цягам траўня 2014 і красавіка 2015. Агульная макрафінансавая дапамога складае 3,41 млрд еўра. Гэта - найбольшая фінансавая дапамога трэцяй краіне за такі кароткі перыяд.

Нагадаем, 31 сакавіка Еўрапейская рада прыняла пастанову, якой зацвердзіла выдачу Украіне 1,8 млрд еўра макрафінансавай дапамогі.

25 сакавіка дэпутаты Еўрапарламента ўхвалілі планы ЕЗ аб выдачы Украіне крэдыту сумай 1,8 млрд еўра.

Макрафінансавая дапамога будзе выплачвацца трыма ратамі: першыя дзве будуць выплачаныя ў другой палове 2015 года, трэцяя - у пачатку 2016 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках