18 траўня 2024, Субота, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мішэль Абама паказала свой фітнэс-трэнінг

8

Першая лэдзі ЗША Мішэль Абама паказала адзін са сваіх фітнэс-трэнінгаў.

Адпаведны відэаролік быў апублікаваны на Facebook-старонцы Белага дома, піша Lenta.ru.

Як тлумачыць People, Мішэль прадэманстравала сваю фізічную форму ў рамках распачатай ёю раней у 2015 годзе кампаніі #GimmeFive. Яе ўдзельнікам прапануецца падумаць пра пяць спосабаў здаровага ладу жыцця і расказаць пра іх у сацсетках.

Мішэль Абама распавяла, што ролік з трэнінгам стаў адказам на аналагічнае відэа, запісанае ейным мужам у рамках #GimmeFive.

Першая лэдзі ЗША і раней адрознівалася вялікай зацікаўленасцю ў пытанні здаровага ладу жыцця. Напрыклад, з 2010 года яна прапагандуе здаровае харчаванне ў амерыканскіх школах. З яе ініцыятывы ў навучальных установах была прынятая праграма, якая прадугледжвае ўвядзенне ў рацыён навучэнцаў гародніны, садавіны, а таксама ежы, багатай бялком.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках