3 траўня 2024, Пятніца, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя ўсе фіналісты «Еўравізіі»

6
Сталі вядомыя ўсе фіналісты «Еўравізіі»

У Вене ў чацвер, 21 траўня, адбыўся другі паўфінал «Еўравізіі-2015».

Пасля яго сталі вядомыя ўсе 27 удзельнікаў фіналу песеннага конкурсу.

У другім паўфінале выступілі прадстаўнікі 17 краін, аднак больш за ўсё глядацкіх галасоў атрымалі канкурсанты з Літвы, Польшчы, Славеніі, Швецыі, Нарвегіі, Чарнагорыі, Кіпра, Азербайджана, Латвіі і Ізраіля.

Без адбораў у фінал традыцыйна выйшлі краіна-гаспадыня конкурсу - Аўстрыя, а таксама Вялікабрытанія, Нямеччына, Гішпанія, Францыя і Італія. Акрамя таго, сёлета ў ім упершыню возьме ўдзел Аўстралія.

Першы паўфінал міжнароднага музычнага конкурсу адбыўся 19 траўня. Беларусы Юзары і Маймуна з кампазіцыяй Time паводле вынікаў галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы не патрапілі ў лік дзесяці фіналістаў.

З першага паўфіналу ў фінал адабраліся выканаўцы з Албаніі, Арменіі, Расеі, Румыніі, Вугоршчыны, Грэцыі, Эстоніі, Грузіі, Сербіі і Бельгіі.

Беларусь бярэ ўдзел у конкурсе «Еўравізіі» з 2004 года. За 12 гадоў у фінале конкурсу прадстаўнікі Беларусі выступалі чатыры разы:

2006 год, Дзмітрый Калдун - 6-е месца;

2010 год, гурт «3 + 2» - 24-е месца;

2013 год, Алёна Ланская - 16-е месца;

2014 год, Тэа - 16-е месца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках