3 траўня 2024, Пятніца, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хатнія матчы менскага «Дынама» - самыя наведвальныя ў сезоне КХЛ

3
Хатнія матчы менскага «Дынама» - самыя наведвальныя ў сезоне КХЛ

Хатнія матчы з удзелам хакейнага клуба «Дынама-Менск» прызнаныя самымі наведвальнымі ў мінулым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі.

Пра гэта было заяўлена на ўрачыстай цырымоніі закрыцця сезона КХЛ у Маскве, паведамілі charter97.org у прэс-службе клуба.

У мінулым сезоне сярэдняя аўдыторыя хатніх матчаў беларускай каманды склала 14 181 глядач. Прыз менскай камандзе ўручыў віцэ-прэзідэнт КХЛ Георгій Кабылянскі.

Прыз як самаму карыснаму гульцу ўручаны Аляксандру Радулаву, паказчык карыснасці нападніка ў мінулым сезоне склаў «37».

Усяго падчас урачыстай цырымоніі закрыцця сезона Кантынентальнай хакейнай лігі былі ўручаныя прызы ў 27 намінацыях.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках