3 траўня 2024, Пятніца, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Trubetskoy выступіць на бясплатным канцэрце ў Менску

Trubetskoy выступіць на бясплатным канцэрце ў Менску

У нядзелю 24 траўня гурт Trubetskoy з 40-хвілінным сэтам возьме ўдзел у дабрачынным фестывалі «Рок дзецям», які пройдзе ў клубе Re: Public.

Уваход на мерапрыемства будзе вольным, але ўсіх наведвальнікаў просяць прынесці з сабой рэчы для выхаванцаў дзіцячага дома ў Навінках, паведамілі charter97.org арганізатары.

- Мы праводзім канцэрты «Рок дзецям» ужо трэці год, гэта ўжо шостае мерапрыемства, - кажа арганізатар Андрэй Уладзіміраў. - У асноўным удзельнічаюць маладыя нефармальныя музыкі. Trubetskoy - пакуль самая вядомая група, якая нас падтрымала. Думаю, гэта дазволіць сабраць больш дапамогі для дзіцячага дома. Яна там сапраўды патрэбная.

Што трэба прыносіць:

- Гігіенічныя сродкі: падгузнікі (ад самых маленькіх дзіцячых да 15 гадоў), вільготныя сурвэткі, зубную пасту і шчоткі (розны ўзрост), шампунь, мыла, туалетную паперу.

- Тавары для творчасці: фарбы, алоўкі, паперу (А4, ватман ці альбомы), крэйды, гліну.

Хто яшчэ гуляе: «Небеда», «СамПроцесс», Crash Taiker, «Линия смысла», Dess, «Ворона», «Удаленный доступ».

24 траўня - «Рок дзецям» - клуб Re: Public, пачатак а 17.00.

Выступ Trubetskoy а 20.30.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках