26 красавiка 2024, Пятніца, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Дыскусія аб еўрапейскай перспектыве ў Рызе была складанай

Дональд Туск: Дыскусія аб еўрапейскай перспектыве ў Рызе была складанай
ФОТА: PAP

Дыскусія аб фармулёўках дэкларацыі саміту «Усходняга партнёрства» асабліва згадванне еўрапейскай перспектывы, была вельмі складанай.

Пра гэта, як паведамляе «Еўрапейская праўда», заявіў прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск падчас выніковай прэс-канферэнцыі ў Рызе.

«Дыскусія аб фармулёўках была вельмі складанай, - адзначыў ён. - Фармулёўкі ў палітыцы маюць значэнне, але галоўнае - гэта дзеянні. Нічога ў нашых намерах не змянілася, мы застаёмся на абраным шляху».

Разам з тым, ён нагадаў, што ініцыятыва Усходняга партнёрства не прадугледжвала ніколі аўтаматычнага ўступлення ў ЕЗ.

«Гэта доўгі працэс. У нас ёсць сябры, ёсць скептыкі, ёсць ворагі. І гэта нармальна», - падкрэсліў Туск.

Нагадаем, сёння ў Рызе прайшоў саміт «Усходняга партнёрства». Беларусь на ім прадстаўляў міністр замежных спраў Макей. Афіцыйны Менск адмовіўся асудзіць анэксію Крыма. Праз гэтага ў выніковай дэкларацыі ў дыпламатычных фармулёўках падкрэсліваецца, што агрэсію РФ асуджаюць ўсе, акрамя Беларусі ды Арменіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках