27 красавiка 2024, Субота, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвэгія абыйшла Расею ў аб'ёмах паставак газу ў Заходнюю Еўропу

2
Нарвэгія абыйшла Расею ў аб'ёмах паставак газу ў Заходнюю Еўропу
ФОТА: REUTERS

Нарвэгія экспартавала 29,2 мільярда кубаметраў газу ў Заходнюю Еўропу ў першым квартале гэтага года.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на звесткі нарвэжскага газавага аператара Gassco.

Рэзкае падзенне коштаў нафты стала яшчэ адным фактарам,што вымусіў Нарвэгію перайсці да больш гнуткай грашовай палітыцы. Да таго ж буйныя пакупнікі ўстрымліваліся ад закупак расейскага газу ў надзеі на далейшае падзенне коштаў.

Раней "Газпром" даваў справаздачу аб скарачэнні экспарту ў Еўропу.

Нарвегія экспартавала 29,2 мільярда кубаметраў газу ў Заходнюю Еўропу ў першым квартале гэтага года, паведамляе агенцтва са спасылкай на звесткі нарвэжскага газавага аператара Gassco. У той жа час "Газпром" прадаў толькі 20,29 мільярда кубаметраў, піша NEWSru.com.

Гэтая тэндэнцыя азначылася ў апошнім квартале 2014 года, калі Заходняя Еўропа купіла 29,5 мільярда кубоў газу з Нарвэгіі і 19,8 мільярда кубаметраў з Расеі. У гэтыя паказчыкі не ўвайшлі аб'ёмы блакітнага паліва, пастаўленага ў усходнееўрапейскія дзяржавы. Паводле звестак Reuters, Нарвэгіі атрымоўваецца перасягнуць Расею ўпершыню з кароткага перыяду 2012 года.

Паводле вынікаў усяго 2014 года, нагадвае РБК, Расея заставалася найбуйнейшым пастаўшчыком газу ў Еўразвяз, на расейскае паліва выпала 42% газавага імпарту ЕЗ. "Газпром" паставіў у краіны Заходняй Еўропы ў 2014 годзе 117,92 мільярда кубаметраў газу, гэта на 3,7% менш, чым у 2013 годзе. Пастаўкі ў Цэнтральную Еўропу таксама скараціліся. Адначасова расейскі газавы канцэрн нарасціў экспарт у Турцыю. А доля Нарвэгіі ў пастаўках газу ў Еўразвяз за мінулы год вырасла з 34 да 38%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках