27 красавiка 2024, Субота, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі эсмінец увайшоў у акваторыю Чорнага мора

6
Амерыканскі эсмінец увайшоў у акваторыю Чорнага мора

Ракетны эсмінец ВМС ЗША DDG 71 «Рос», абсталяваны сістэмай ПРА «Іджыс», увайшоў у акваторыю Чорнага мора.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Увечары ў суботу, 23 траўня, карабель, які стала базуецца ў Роце (Гішпанія), прайшоў праліў Басфор. У лістападзе мінулага года ён ужо заходзіў у акваторыю Чорнага мора.

Як 22 траўня паведамлялі ў ВМС Румыніі, эсмінец возьме ўдзел у супольных з румынскімі караблямі вучэннях Trident Poseidon 2015, якія будуць доўжыцца да 28 траўня. Манеўры будуць праходзіць як у румынскіх тэрытарыяльных водах, так і ў міжнародных водах Чорнага мора, знаходжанне караблёў не чарнаморскіх краін у якіх абмежаванае Канвенцыяй Мантрэ 21 днямі.

Падчас вучэнняў пройдуць стрэльбы і будуць адпрацаваныя супольныя дзеянні ва ўмовах крызіснай сітуацыі. У шостым аператыўным флоце ВМС ЗША 21 траўня падкрэслілі, што эсмінец «Рос» накіроўваецца ў Чорнае мора для «падтрымкі міру і стабільнасці ў рэгіёне».

Амерыканскія караблі практычна ўвесь час знаходзяцца ў акваторыі Чорнага мора з пачатку крызісу на ўсходзе Украіны. У пачатку красавіка сюды ўвайшоў эсмінец ВМС ЗША «Джэйсан Данхем», абмінуўшы зону праліваў Басфор і Дарданэлы.

«Рос» - 21-ы ў серыі эсмінец КРЗ (з кіраванай ракетнай зброяй) тыпу «Арлі Бёрк», уведзены ў строй у чэрвені 1997 года. Карабель водазмяшчэннем больш за 9 тысяч тон развівае максімальную хуткасць звыш 30 вузлоў і абсталяваны баявой інфармацыйна-кіруючай сістэмай Aegis («Іджыс»), прызначанай для арганізацыі калектыўнай абароны флоцкіх злучэнняў ад масіраванага паветранага нападу. Яна таксама выкарыстоўваецца як элемент перспектыўнай глабальнай сістэмы ПРА. Карабель камплектуецца двума блокамі ўніверсальных пускавых установак Mk 41 (сумарна 90 ячэек), з якіх могуць запускацца крылатыя ракеты тыпу Tomahawk, зенітныя ракеты Standard, а таксама супрацьлодкавыя ракеты Asroc.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках