26 красавiка 2024, Пятніца, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец прэзентаваў «Беларускую глыбiню» ў Баранавічах

2
Павел Севярынец прэзентаваў «Беларускую глыбiню» ў Баранавічах

Вядомы беларускі грамадска-палітычны дзеяч і пісьменнік Павел Севярынец прэзентаваў у Баранавічах сваю кнігу.

Творчая сустрэча адбылася ў сядзібе Таварыства беларускай мовы. Людзі прыйшлі на сустрэчу не толькі з пісьменнікам, але і былым палітычным вязням, які адбыў тры гады "хіміі" за ўдзел у пратэстнай акцыі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

Павел Севярынец распавёў пра людзей, якія былі яго сукамернікамі, адбывалі разам пакаранне ў спэцкамэндатуры №7 вёскі Купліна Пружанскага раёна, наведвалі яго там. Ён выказаў шчырую падзяку баранавіцкім сябрам Алесю Беламу, Таццяне Малашчанка, Галіне Ярашэвіч, Анжэла Камбалавай, Віктару Сырыцу, Сяргею Гоўшу, якія неаднаразова наведвалі яго. Распавёў Павал Севярынец і пра тых, з кім сустракаўся, пра вернікаў цэркваў, сяброў і аднадумцаў - герояў ягонай кнігі. Не абышоў увагай ён гісторыю Пружаншчыны, што выклікала асаблівую цікавасць да ягонай кнігі.

Тых, хто прыйшоў на сустрэчу цікавілі не толькі факты знаходжання былога палітвязня на «хіміі». Людзі хацелі паслухаць меркаванне аб тым, што рабіць далей, якія трэба правесці рэформы, каб жыццё беларусаў змянілася да лепшага.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках