27 красавiка 2024, Субота, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: У прапаганды няма шанцаў супраць праўды

Дональд Туск: У прапаганды няма шанцаў супраць праўды

У інфармацыйнай вайне паміж РФ і Захадам у прапаганды няма шанцаў супраць праўды.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю "Радыё Свабода" выказаў старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск, кажучы пра фактычную інфармацыйную вайну,што развярнулася ў сувязі з украінскім крызісам.

"Я абсалютна ўпэўнены, што ў прапаганды няма шанцаў супраць праўды. І гэта не пустыя словы, не слоган. Вядома, нам патрэбныя пэўныя тэхнічныя сродкі, не проста радыё, тэлебачанне або інтэрнэт, але і каардынацыя інфармацыйных намаганняў з удзелам аналітычных цэнтраў", - адзначыў Туск.

"Мы павінны падаваць праўдзівую інфармацыю пра жыццё Еўропы, пра канфлікт на Украіне, аб іншых актуальных тэмах", - дадаў ён.

Пры гэтым Туск падкрэсліў, што Еўразвяз ужо ўзяўся за рэалізацыю такога праекта.

"Кіраўніца нашага замежнапалітычнага міністэрства Федэрыка Магерыні стварыла спецыяльную каманду, справа ідзе. Я ўпэўнены, што вынікі канфрантацыі паміж дэзінфармацыяй і праўдай мы ўбачым у найбліжэйшы час", - падагульніў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках