26 красавiка 2024, Пятніца, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ будзе штрафаваць кіроўцаў за не ўключаныя фары

51
ДАІ будзе штрафаваць кіроўцаў за не ўключаныя фары

З 25 траўня да 5 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекснае мерапрыемства «Увага - дзеці».

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў УДАІ МУС.

«Асаблівая ўвага будзе засяроджаная на правядзенні прафілактычнай работы з бацькамі. Міліцыянты наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць дарослым прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу правільных і бяспечных паводзінаў на дарозе», - гаворыцца ў паведамленні.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць вельмі ўважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і ў дварах.

«У дні правядзення спецыяльнага комплекснага мерапрыемства кіроўцы абавязаныя перамяшчацца ў светлы час сутак з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар! Перш за ўсё, для прыцягнення ўвагі маленькіх пешаходаў да рухомага транспартнаму сродку», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках